Швянтойі () — рака ў Літве, правы прыток Віліі (басейн Нёмана).

Пачынаецца на Свянцянскіх градах, упадае ў Вілію (Нярыс). Даўжыня 242 км.

Лясы займаюць 13 % плошчы вадазбору, 9 % — балоты, 3 % — азёры. Жыўленне ракі змешанае: траціну агульнага сцёку складаюць падземныя воды, астатняе — дажджавое і снегавое жыўленне. Азёры згладжваюць сцёк, таму Швянтойі нават летам паўнаводная.

Спасылкі vle.lt

Катэгорыя:Прытокі Віліі Катэгорыя:Рэкі Літвы