Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава — вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Віцебску.

Гісторыя У 1910 годзе ў Віцебску заснаваны настаўніцкі інстытут, якія рыхтаваў настаўнікаў для сярэдняй школы. У 1918 годзе яго ператворылі ў педагагічны інстытут. У пачатку 1920-х гадоў некалькі разоў мяняў назву і рэарганізовываўся, а ў 1924 годзе быў аб’яднаны з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. У 1930 годзе быў узноўлены ў выглядзе індустрыяльна-педагагічнага інстытута, з 1933 года стаў называцца Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. У 1934 годзе інстытуту было прысвоена імя С. М. Кірава. У 1935 годзе ў яго складзе быў створаны настаўніцкі інстытут.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны карпусы інстытута былі разбураныя, а многія выкладчыкі і студэнты загінулі на фронце ці ў партызанскім руху. Нягледзячы на гэта, заняткі ў інстытуце зноў пачаліся ўжо ў 1944 годзе. Пасля вайны праца інстытута была адноўлена да пачатку 1950-х гг. У гэты час, аднак, былі ліквідаваныя настаўніцкі інстытут і філалагічны факультэт, а гістарычны факультэт інстытута быў пераведзены ў Магілёў. У 1960—1970 гг. інстытут актыўна развіваўся, адкрываліся новыя факультэты і павялічваўся прыём студэнтаў.

У 1995 годзе ВДПІ імя С. М. Кірава быў ператвораны ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1998 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя свайго вядомага выпускніка П. М. Машэрава.

Універсітэт мае навукова-даследчую лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер’я, батанічны сад, рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, музей гісторыі ўніверсітэта, мемарыяльны музей П. М. Машэрава, музеі — літаратурны, біялагічны, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. З 1996 года выдаюцца часопіс «Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта», з 2002 года — «Вучоныя запіскі» УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», газета «Мы і час».

Факультэты

Факультэт хіміка-біялагічных і геаграфічных навук Факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі Факультэт фізічнай культуры і спорту Мастацка-графічны факультэт Педагагічны факультэт Юрыдычны факультэт Факультэт гуманітарных ведаў і камунікацый Факультэт матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Факультэт навучання замежных грамадзян Інстытут падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі

Рэктары

Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў (1910—1921) Пётр Мікалаевіч Ільінскі (1921—1923) Елізарый Юр’евіч Зеліксон (1924) Іван Сямёнавіч Чарнецкі (1930—1936) Аляксандр Восіпавіч Каляда (1936—1941) Леў Самойлавіч Калецкі (1944—1945) Валяр’ян Пятровіч Касцючэнка (1945—1952) Іван Аляксандравіч Лугаўцоў (1952—1953) Павел Емяльянавіч Мядзведзеў (1953—1955) Павел Федасеевіч Грук (1955—1959) Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў (1959—1963) Андрэй Раманавіч Гарбачоў (1963—1978) Віктар Ніканавіч Вінаградаў (1978—1997) Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (1997—2009) Аляксандр Пятровіч Саладкоў (2009—2013) Аляксей Уладзіміравіч Ягораў (2014—2020) Валянціна Васільеўна Багатырова (з 2020)

Выкладчыкі Вольга Дзмітрыеўна Акімава, 1938—1941 гг. Леанід Сяргеевіч Анцімонаў, беларускі мастак Таццяна Станіславаўна Бубенька, беларускі археолаг Уладзімір Аляксандравіч Голубеў, беларускі астраном Анатоль Максімавіч Дарафееў, беларускі заолаг Алена Ціхаўна Жукава, беларускі вучоны-педагог у галіне тэхнічнай графікі Анатоль Мікалаевіч Канапелька, беларускі паэт, загадчык кафедры беларускай літаратуры Аляксандр Фёдаравіч Карпан, беларускі мастак Веніямін Аркадзевіч Космач, беларускі гісторык Ігар Міхайлавіч Курбатаў, загадчык кафедры арганічнай і біялагічнай хіміі ў 1939—1941 гг. Валянціна Аўраамаўна Маслава, беларускі мовазнавец Алесь Мемус, беларускі мастак, выкладаў у 1974-99 гадах Леанід Мікалаевіч Ніканаў, загадчык кафедры батанікі (з 1941 г.) Уладзімір Папковіч, беларускі пісьменнік, перакладчык, загадчык кафедры нямецкай літаратуры Вольга Іванаўна Русілка, беларуская паэтэса, загадчык кафедры беларускай літаратуры Іван Міхайлавіч Сталяроў, беларускі мастак Міхаіл Леанідавіч Цыбульскі, беларускі мастацтвазнавец

Вядомыя выпускнікі Галіна Сцяпанаўна Васільева, беларуская мастачка Уладзімір Іванавіч Акулаў, беларускі мастак Арцём Арашонак, беларускі пісьменнік і перакладчык Анатоль Іванавіч Гармаза, беларускі мастак Фелікс Фёдаравіч Гумен, беларускі мастак Аляксандр Ігаравіч Дасужаў, беларускі мастак Мікалай Мікалаевіч Дундзін, беларускі мастак Андрэй Эрыхавіч Духоўнікаў, беларускі мастак Канстанцін Барысавіч Езавітаў, беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог Міхаіл Ермашкевіч, беларускі рымска-каталіцкі дзеяч Анатоль Пятровіч Жураўлёў, беларускі мастак Уладзімір Усцінавіч Іваноў, беларускі мастак Іван Любачка (1915—1977), беларускі гісторык Алег Данілавіч Кастагрыз, беларускі мастак Васіль Кузьміч Касцючэнка, беларускі мастак Мікалай Уладзіміравіч Кірэеў, беларускі мастак Барыс Андрэевіч Лазука, беларускі мастацтвазнавец Анатоль Андрэевіч Люцко, беларускі мастак Аляксей Антонавіч Марачкін, беларускі мастак Уладзімір Іванавіч Пракапцоў, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Сяргей Васільевіч Рублеўскі, беларускі пісьменнік Уладзімір Канстанцінавіч Слабін, беларускі вучоны-біёлаг Лера Сом, беларуская паэтэса Мікалай Іванавіч Таранда, беларускі мастак Барыс Якаўлевіч Хесін, беларускі мастак Наталля Арсенцьеўна Чорнагалова, беларускі мастак Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо, беларускі акварэліст, графік Пётр Пятровіч Шарыпа, беларускі мастак Павел Пятровіч Шастакоў, беларускі паэт, журналіст Аляксандр Сяргеевіч Шыёнак, беларускі мастак Віктар Аляксандравіч Шылко, беларускі мастак Алена Ярмаловіч, паэтэса

Навуковыя школы Научные школы учреждения образования «Витебский государственный университет имени П. М. Машерова» : монография / [сост.: В. Н. Виноградов [и др.; под общ. ред. И. М. Прищепы] ; М-во образования Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебский гос. ун-т имени П. М. Машерова». — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. — 146 с. : ил. — Библиогр. в конце ист. справок.] — ISBN 978-985-517-448-7 Навукова-педагагічная школа «Начартальная геаметрыя і тэхнічная графіка» (В. Н. Вінаградаў, Я. А. Васіленка) Навукова-педагагічная школа «Тэорыя класаў Фітынга і яе прыкладанні ў тэорыі груп» (М. Ц. Вараб’ёў) Навукова-педагагічная школа «Лінгвакультуралогія» (В. А. Маслава) Навукова-педагагічная школа «Актуальныя праблемы анамастыкі» (Г. М. Мезенка) Навукова-педагагічная школа «Этнапедагогіка» (Г. П. Арлова) Навукова-педагагічная школа «Экалогія чалавека» (І. М. Прышчэпа) Навукова-педагагічная школа «Мастацкая культура Віцебшчыны: гісторыя станаўлення і развіцця, сучасныя праблемы» (А. У. Русецкі) Навукова-педагагічная школа «Біяхімія здаровага ладу жыцця» (А. А. Чыркін)

Вывучэнне польскай мовы У 1990-х гадах студэнты факультэтаў беларускай філалогіі і гісторыі, а таксама рускай філалогіі мелі магчымасць вывучаць польскую мову ў факультатыўных групах. Дзякуючы патрымцы Польскага інстытута ў Мінску, універсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Універсітэтам у Беластоку.

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў ВНУ абвінавачваецца ў выключэнні студэнтаў з-за палітычных прычын. Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэту «Салідарнасць», Аркадзь Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў 2-х студэнтаў за іх палітычную дзейнасцьРУСЕЦКІ А. ЎЛ. .

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Афіцыйны сайт Да 85-годдзя ВДУ імя П. М. Машэрава

Катэгорыя:1910 год у Віцебску Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Пятра Машэрава Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе