Рычард Мілхаўс Ніксан (; , Ёрба-Лінда, штат Каліфорнія — ) — палітычны і дзяржаўны дзеяч ЗША, 37-ы прэзідэнт ЗША.
Біяграфія Скончыў у 1937 годзе ўніверсітэта Дзьюка (г. Дарэм), займаўся юрыдычнай практыкай.
У 1942-46 гадах афіцэр ВМС ЗША.
З 1947 года член палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі, у 1951-53 гадах сентар. У 1953-61 гадах віцэ-прэзідэнт ЗША ў адміністрацыі Дуайта Эйзенхаўэра. У 1960 прайграў прэзідэнцкія выбары Джону Кенэдзі, у 1962 беспаспяхова ўдзельнічаў у выбарах губернатара Каліфорніі. У 1968 выйграў прэзідэнцкія выбары на платформе, якая імкнулася аб’яднаць «маўклівую большасць» кансерватыўнага электарату, што выступаў супраць контркультуры і сацыяльных хваляванняў 1960-ых.
Урад Ніксана палепшыў адносіны з Кітаем (1972), падпісаў Парыжскае пагадненне 1973 года пра спыненне вайны і аднаўленне міру ў В’етнаме, заключыў шэраг дагавароў з СССР пра абмежаванне стратэгічных узбраенняў, прадухіленне ядзернай вайны, супрацоўніцтва ў розных галінах навукі, тэхнікі, культуры (1972-74).
Першы прэзідэнт ЗША, які наведаў Беларусь (1 ліпеня 1974).
9 жніўня 1974 года добраахвотна пайшоў у адстаўку (першы выпадак у гісторыі ЗША) перад пагрозай імпічменту з-за палітычнага скандалу па справе «Уотэргейт». У 1974 годзе амнісціраваны Дж. Фордам.
Аўтар кніг «Мемуары» (1978), «Ніякіх больш В’етнамаў» (1985), інш.
Гл. таксама Сантэхнікі Белага дома
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прэзідэнты ЗША