Табарэ Рамон Васкес Росас (; 17 студзеня 1940, Мантэвідэа, Уругвай — 6 снежня 2020) — уругвайскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, двойчы прэзідэнт Уругвая.
Займаў пасаду кіраўніка дзяржавы з 1 сакавіка 2005 года па 1 сакавіка 2010 года, быў абраны на гэту пасаду 31 кастрычніка 2004 года. У другі раз быў абраны прэзідэнтам краіны ў лістападзе 2014 года, займаў гэтую пасаду з 1 сакавіка 2015 года па 1 сакавіка 2020 года. Анколаг па прафесіі, Васкес — член левацэнтрысцкага Шырокага фронту.
Катэгорыя:Прэзідэнты Уругвая Катэгорыя:Медыкі Уругвая Катэгорыя:Анколагі Катэгорыя:Кіраўнікі гарадоў Катэгорыя:Памерлі ад раку лёгкага