Мітыга — недзяржаўная турма блізу аднайменнага аэрапорта на паўночным захадзе Лівіі за 8 км ад Трыпалі, якая належала ісламісцкай групоўцы «RADA». Мітыга атрымала сваю вядомасць у гады грамадзянскай вайны ў Лівіі. Тут утрымліваліся праціўнікі ўрада Фаіза Сараджа і замежныя грамадзяне.
Турма Фактычна Мітыга належала не лівійскаму ўраду ў Трыпалі, а саюзным ёй групоўкам. Кіраўніцтва турмы ажыццяўляў Абд аль-Рауф Кара, лідар арганізацыі «RADA»СМИ сообщают о массовых переводах заключенных из тюрьмы "Митига".
Капітан судна «Тэметэрон» Уладзімір Цякучаў, які ўтрымліваўся ў Мітызе з 2016 па 2019 год, у інтэрв’ю выданню «Комсомольская правда» заявіў, што ў турме знаходзіцца больш за 3000 зняволеных. Ён апісаў умовы калоніі як вельмі цяжкія.
Парушэнні правоў чалавека Турма атрымала шырокую вядомасць за кошт катаванняў і здзекаў. Для гэтага тут абсталяваны асобны блок. Катавальная знаходзілася ў памяшканні аховы, побач з першым і другім сектарамі. Паведамлялася, што там вязняў білі трубой або іншымі прадметамі па нагах, ламаючы косткі ступні. Часам людзей падвешвалі да столі і таксама збівалі«Он просто берет свой пистолет и стреляет в конечности». Российский моряк рассказал о пытках в ливийской тюрьме // Комсомольская правда, 28 августа 2019. Катаванні працягваліся да таго часу, пакуль арыштаваны не згаджаўся даць «правільныя паказанні»Алексей Стронг. Неофициальная тюрьма «Митига» — настоящий ливийский кошмар // Newsland, 6 сентября 2019.
Паводле ўспамінаў Максіма Шугалея, які знаходзіўся ў турме 1,5 года, наглядчыкі часам ладзілі псеўдарастрэлы, тым самым палохаючы вязняўАлександр Рогаткин. Полтора года в плену: Максим Шугалей рассказал шокирующие детали спецоперации в Ливии // Вести.Ру, 27 декабря 2020.
У катаваннях удзельнічалі нават высокапастаўленыя службовыя асобы. Былы вязень Раджаб Макрахі, які страціў вока падчас зняволення, пасля ўцёкаў з Мітыгі звярнуўся ў Афрыканскі суд па правах чалавека. Мужчына запатрабаваў заклікаць да адказу міністра ўнутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Фатхі Башагу, што, па сцвярджэнні Макрахі, нібыта асабіста вырваў яму вокаЗверская пытка узника "Митиги" продемонстрировала миру террористическую сущность ПНС // Sobesednik.ru, 3 июня 2020.
Уладзімір Цякучаў сцвярджаў, што некаторых вязняў спецыяльна выкрадалі для выкупу. Непасрэдна за экіпаж «Тэметэрона» быў запатрабаваны выкуп у адзін мільён долараў ЗША. Таксама капітан судна распавёў, што ў турме працаваў нейкі чалавек па імені Мунір, што валодаў садысцкімі схільнасцямі, які мог проста так узяць і стрэліць чалавеку канечнасці, цэлячыся ў костку, каб потым, у наступным, турэмны лекар адрэзаў зняволенаму нагу ці руку.
Расійскія зняволеныя У 2016 годзе ў нейтральных водах быў перахоплены расійскіх танкер «Тэметэрон». Яго экіпаж пад кіраўніцтвам Уладзіміра Цякучава да вызвалення ў 2019 годзе знаходзіўся ў Мітызе. У гэты перыяд ўмовы ў турме пагаршаюцца, з’яўляюцца першыя сведчанні пра катаванні і здзекі. Як сцвярджалі члены экіпажы, акрамя іх тут было яшчэ шмат замежнікаў. У прыватнасці, капітан Цякучаў згадваў нейкага італьянца, якога чатыры гады ўтрылівалі баевікі.
Найбольш вядомымі зняволенымі сталі сацыёлаг Максім Шугалей і яго перакладчык Самер Суэйфан, захопленыя ў маі 2019 года. Яны абвінавачаныя ў шпіянажы і адпраўлены ў Мітыгу, дзе ўтрымліваліся да снежня 2020 годаВ Ливии освободили двух задержанных россиян // РИА Новости, 10 декабря 2020.
Адлюстраванне ў мастацтве Мітыга фігуруе ў расійска-туніскікіх кінакарцінах «Шугалей» і «Шугалей 2», якія прысвечаны найбольш вядомых вязням — Максіму Шугалею і Самеру Суэйфану.
Гл. таксама Абу-Грэйб (турма) Турма ў Гуантанама
Вячаслаў Міхайлавіч Качура
Катэгорыя:Турмы Катэгорыя:Парушэнні правоў чалавека Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі