Мішэль Жуль Альфрэ Брэаль (, — ) — французскі філолаг, што нарадзіўся ў горадзе Ландаў, Рэйнланд-Пфальц. Уважаецца стваральнікам сучаснай навуковай семантыкі.
Пасля навучання ў Вісембургу, Мецы і Парыжы, ён паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў 1852 годзе. У 1857 годзе ён пераехаў у Берлін, дзе вывучай санскрыт пад кіраўніцтвам Франца Бопа і Альбрэхта Вэбера. Па вяртанні ў Францыю, яго запрасілі працаваць у аддзеле ўсходніх манускрыптаў ў Імператарскай Бібліятэцы. У 1864 годзе ён зрабіўся прафесарам у галіне кампаратыўнае граматыкі ў Калеж-дэ-Франс, у 1875 годзе зрабіўся сябрам Акадэміі надпісаў і вытанчанае славеснасці, у 1879 годзе зрабіўся генеральным інспектарам вышэйшае адукацыі і быў ім да скасавання гэтае пасады ў 1888 годзе. У 1890 быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага Легіёну. У 1905 годзе ён выйшаў на пенсію і памёр у Парыжы.
Катэгорыя:Філолагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мовазнаўцы Францыі Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Лаціністы Катэгорыя:Індаеўрапеісты Катэгорыя:Семасіёлагі Катэгорыя:Эпіграфіка