«Гражы́на» () — класіцыстычнаяAdam Mickiewicz. «Grażyna». W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 257. ISBN 83-01-13848-3Jastrun, Mieczysław: Mickiewicz. Kraków: Polski Instytut Wydawniczy, 1952, s. 98.[Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 242. эпічная паэма Адама Міцкевіча, упершыню выдадзеная ў другім томе «Паэзій» () у 1823 годзе; часцяком твор азначаецца таксама як вершаваны раман.
Фабула «Гражыны», з пункту гледжання тэматыкі і гістарычных рэалій, роднасная «Конраду Валенроду», выдадзенаму на пяць гадоў пазней. Твор грунтуецца на матыве, узятым з «Іліяды» Гамера: Ахілес — прататып раззлаванага Літавора, а Патрокл — Гражыны. Тэма твора — мужны ўчынак «жанчыны абаяльнасцю, героя духам»Adam Mickiewicz. «Grażyna». W: Witkowska, Alina ; Przybylski, Ryszard: Romantyzm. Warszawa: Wydawnictwo PWN, 2003, s. 258. ISBN 83-01-13848-3, зроблены ў імя перавагі агульнага над індывідуальным, і трагічная гісторыя шлюбу Гражыны і Літавора. «Гражына» таксама закранае праблему «памяці пра мінуўшчыны і традыцыі», якая набліжае раман да другой часткі «Дзядоў».
Стварэнне «Гражыны» непасрэдна звязанае з ростам папулярнасці эпасаў у стылі Тарквата Таса[Od redakcji]. W: Powieści poetyckie. Warszawa: Czytelnik, 1973, s. 241. ў першай палове XIX стагоддзя і з дбайным вывучэннем аўтарам звычаяў і традыцый язычніцкай Літвы (асабліва яго роднага Навагрудка), што робіць твор своеасаблівай «археалагічнай паэмай». Больш за тое, форма твора стылізаваная на манер старапольскай мовы.
«Гражына» і зместам, і формай, якая нагадвае XVI стагоддзе, становіцца своеасаблівым працягам апавядання «Жывіля» (1819), напісанага раней Міцкевічам.
На беларускую мову паэму цалкам пераклалі Сяргей Дзяргай, Пятро Бітэль, Марыя Мартысевіч.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Паэмы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Творы 1823 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове Катэгорыя:Літаратурныя творы пра Сярэднявечча Катэгорыя:Эпічныя паэмы Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую