Шарпі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шарпілаўка.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Іванаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Лоеўскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. З 15 студзеня 1964 года ў складзе Гомельскага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шарпілаўскага сельсавета 6 населеных пунктаў. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (з вёскай Новыя Дзятлавічы)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 776 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,7 % — беларусы, 4,8 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 587 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лоеўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе