Ураджайны праезд (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада на тэрыторыі садовага таварыства «Хімік-2» у мясцовасці БВК. Працягласць вуліцы складае каля 100 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. Недалёка працякае рэчка Залюхоўка.

Бліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту (аўтобусаў) «Весавая БВК» (канцавы прыпынак) размяшчаюцца на поўнач ад вуліцы за некалькі соцень метраў.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка