«Biely Odpor» () — славацкі гурт, які грае ў жанры рок супраць камунізму. Галава гурта — Ондрэй Дзюрыца, з 2019 года спікер НПНС.
Неанацызм Ондрэй Дзюрыца заяўляў у адказ на артыкул у «Nový čas»:Пазоўнік адмаўляў, што у гурта былі заўзятары, асабліва з шэрагу неанацыстаў. Сувязь гурта ў артыкуле з меркаваным расізмам не мае ніякіх фактычных падстаў. У артыкуле няма прыкладу групавой альбо сольнай працы заяўніка. У тэкстах песень абвінавачаных не бачныя ідэі перавагі белай расы, вызначэння ворага, які нясе адказнасць за сацыяльныя праблемы, міжнародныя змовы і да таго падобнае Аднак у песні «Hriechom proti rase» () ёсць наступныя радкі:Мы пакараем кожнага здрадніка расы, гэты дотык будзе пагібельным. Хто супрацьстаіць нам, пакаштуе пах смерці! Усталюем шыбеніцу, хутка прыйдзе наш час, дзень расплаты набліжаецца, я ўжо чую ворагаў плач. Аб’явім нястомную барацьбу зь імі, яны павінныя пакутаваць з кожным уздыхам! Грэх супраць крыві і расы заслугоўвае самага жорсткага пакарання — найцяжэйшага пакаранняУ песні «Prvý muž národa» () праслаўляецца Ёзаф Ціса, прэзідэнт Першай Славацкай Рэспублікі, якая фактычна была марыянетачнай дзяржавай Нямеччыны.
Тэкст песні «Hudba tvojho svedomia» () відавочна расісцкі. У прыпеўцы гаворыцца:Музыка падобная да крышталю, танец пранікае ў цела. Гэтая кроў чыстая, злучыла нас усіх, белая сіла ... Выбух басоў аднойчы ўсё скончыць, не будзе хіп-хопу, рэгі, рэпу, джазу і соўлу, гул малпаў назаўжды згубіцца, будучыня — белы рок-н-рол.
Альбомы
На вокладцы альбома «Vitazstvo alebo smrť» ёсць падзякі неанацысцкім гуртам «VLAJKA», «ZÁŠŤ 88», «KONKWISTA 88», «ADL 122», «CORONA FERREA», «KRÁTKY PROCES» і «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню, незалежна ад наступстваў і ахвяр...» Напрыканы ж: «Верны сабе, шчыльна наперад». На адваротным баку вокладкі альбома «Slobody sen» — прывітанне, напрыклад, іншага неанацысцкага гурта «Krátky proces», і падзякі некалькім неанацысцкім гуртам. З чэшскай нацысцкай сцэны гэта «Vlajka». Ёсць таксама надпіс «White Power». На вокладцы альбома «The Best of» — знаходзіцца падзяка «людзям, якія робяць усё магчымае ў барацьбе за белую будучыню,» а таксама прывітанне неанацысцкаму гурту «Ancestors».
Творчасць
Зборнікі «Skins' songs vol. 3» (1996)
Альбомы
«Live» (1994) «Hlas krvi» (1996, 2000) «Vitazstvo alebo smrť» (1996) «Slobody sen» (1999) «The Best of» (2003)
Спасылкі
Biely Odpor | Дыскаграфія | Discogs
Катэгорыя:РСК-гурты Славакіі Катэгорыя:Панк-рок-гурты Славакіі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Гурты Браціславы