Дар’я Ліс (нар. 6 кастрычніка 1981, в. Залессе, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская паэтэса і празаік, журналістка, фрылансер.

Біяграфія Скончыла Залескую сярэднюю школу, потым — факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка (завочна). Піша прозу і вершы. Друкавалася ў часопісах «Акно», «Верасень», «Дзеяслоў». Напісала эсэ для кнігі Аляксандра Тамковіча «Преодоление».

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Хварэе на спінальную мышачную атрафію (SMA), з-за чаго з 11 гадоў вымушаная перамяшчацца ў інвалідным вазкуДар’я Ліс: З хваробай трэба навучыцца жыць, Радыё Свабода .

Таксама займаецца грамадскай дзейнасцю ў ГА «Геном» — каардынуе дапамогу дарослым SMA-пацыентам.

Творчасць «Вясновы джаз», кнігі вершаў і прозы «Пакахайце мяне, калі ласка», калектыўнага зборніка жаночай прозы

Узнагароды Прызёрка конкурсу для маладых журналістаў «Твой стыль» (2010 год, Гродна) Прызёрка II міжнароднага конкурсу web-журналістыкі «Yousmi Media Awards» (2011, Мінск). Лаўрэатка стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвясціў «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Спасылкі Дар’я Ліс на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Паэтэсы