«Палац для Пуціна» () ― дакументальны фільм-расследаванне Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага.
У фільме разпавядаецца пра Уладзіміра Пуціна і «самы вялікі крадзёж у расійскай гісторыі», гэта значыць пра рэзідэнцыю Ідакапас на беразе Чорнага мора ў раёне Геленджыка. Паводле заявы аўтараў фільма, рэзідэнцыю пабудавалі за кошт складанай карупцыйнай сістэмы, якая фактычна кантралюецца Уладзімірам Пуціным праз давераных асоб.
Фільм паказвае, што гэта самая дарагая рэзідэнцыя ў свеце коштам 100 мільярдаў рублёў, яна займае плошчу 7800 гектараў (78 км²), у 39 разоў большая за Княства Манака і нагадвае дзяржаву ў дзяржаве. Як сцвярждаецца, яна належыць Пуціну і фінансавалася таемна з грошай, частка з якіх належала дзяржаўнай кампаніі. У фільме Пуціна ў некалькіх фотамантажах (у тым ліку ў мініяцюры) параўноўваюць з Каралём-Сонцам Людовікам XIV. Музыка таксама была падабрана ў адпаведнасці з гэтым стылем: барочныя творы на старадаўніх інструментах.
Фільм выйшаў 19 студзеня 2021 года на відэахостынгу YouTube. 28 студзеня колькасць яго праглядаў на YouTube перавысіла 100 мільёнаўnn.by.
Сюжэт У пачатку фільма ўтрымліваецца заклік выйсці на пратэсты 23 студзеня 2021 года са патрабаваннямі аб вызваленні Аляксея Навальнага, рэжысёра фільма, які быў затрыманы па прыбыцці ў Расію пасля лячэння і праходжання рэабілітацыі ў Германіі ў сувязі з атручваннем.
Уводзіны. Пуцін у Дрэздэне. Балі КДБ, танцы і першыя сябры. Частка 1. «Пецярбург». Малады Пуцін, Бандыцкі Ленінград і першыя буйныя хабары. Як Лёша Мілер прымаў канверты з грашыма. Частка 2. «Масква». Лісты Людмілы Пуцінай. Як Уладзімір Уладзіміравіч з Ігарам Іванавічам пасварыліся. Пуцін ратуе сям’ю Ельцына. Частка 3. «Палац». Пралёт над Палацам Пуціна. Царскія замашкі Пуціна. Самыя дарагія інтэр’еры Расіі. Частка 4. «Вінаграднікі». Вельмі дарагое хобі прэзідэнта. Яшчэ больш дарагое хобі прэзідэнта. «Абаронная» вустрычная ферма Пуціна. Частка 5. «Уласнікі». Складаная схема простага крадзяжу. Самы шчодры дзядзька ў Расіі. Частка 6. «Спонсары». Нагадваем, колькі каштуе ўся гэтая раскоша. Частка 7. «Жанчыны». Вельмі патаемная палюбоўніца прэзідэнта. Не вельмі патаемная палюбоўніца прэзідэнта. Заключэнне. «Высновы».
Гл. таксама Пратэсты ў падтрымку Аляксея Навальнага (2021)
Катэгорыя:2021 год у Расіі Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Расіі Катэгорыя:Фільмы пра Уладзіміра Пуціна