Канстытуцыя Рэспублікі Ірак () — асноўны закон Ірака. Першая канстытуцыя ўступіла ў сілу ў 1925 годзе. Бягучая канстытуцыя была распрацавана і зацверджана ў 2005 годзеSara B. Moller (2005), Low Intensity Conflict and Nation-Building in Iraq: A Chronology.
Змест Прэамбула
Асноўныя тэзісы Паводле сучаснай канстытуцыі, Ірак — федэратыўная рэспубліка з парламентарнай формай праўлення, заснаваная на саюзе трох этнарэлігійных суполак: арабаў-шыітаў, арабаў-сунітаў і курдаў. Статус ісламу вызначаны як «афіцыйная рэлігія дзяржавы і асноўная крыніца заканадаўства». Ні адзін закон не можа быць прыняты, калі ён супярэчыць нормам і прынцыпам веры. Таксама ў канстытуцыі зроблены акцэнт на тое, што асноўны закон з’яўляецца гарантам правоў і свабод ісламскай большасці.
Ірак пазначаны як шматнацыянальная і шматканфесійная дзяржава, якая ўваходзіць у склад Лігі арабскіх дзяржаў. У Іраку існуе 2 нацыянальныя мовы — арабская і курдская. Але прызнаюцца афіцыйнымі таксама турэцкая і сірыйская і мовы на тэрыторыях, дзе яны распаўсюджаны.
У канстытуцыі замацаваны прынцып падзелу ўлад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Федэральная заканадаўчая ўлада рэспублікі складаецца з Савета прадстаўнікоў і Савета Федэрацыі. Паўнамоцтвы Савета прадстаўнікоў і Савета Федэрацыі размежаваны і прапісаны ў канстытуцыі. Дзяржаўная выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэзідэнту і кабінету міністраў, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з законам і канстытуцыяй. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і ўвасабленнем яе яднання, носьбітам суверэнітэту, гарантам канстытуцыі. Федэральная судовая ўлада ў Іраку мае пэўную структуру, у якую ўваходзяць: Вышэйшы юрыдычны Савет, Вярхоўны Суд Федэрацыі, Федэральны Касацыйны Суд, Дэпартамент дзяржаўнага абвінавачвання, прававая наглядная камісія, а таксама іншыя судовыя органы.
Спасылкі Тэкст канстытуцыі
Катэгорыя:Канстытуцыя Ірака Катэгорыя:Права Ірака Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе Катэгорыя:2005 год у Іраку Катэгорыя:Канстытуцыі паводле краін Катэгорыя:Палітыка Ірака