100-я Глуская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 6 верасня 1943 года. Дзейнічала на тэрыторыі Глускага і Акцябрскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (512 партызан, тры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Гісторыя Баявыя дзеянні партызаны праводзілі на чыгуначным участку Калінкавічы — Лунінец і на шашэйных дарогах. Правялі больш за 140 адкрытых і засадных баёў, у выніку разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бярозаўка, Касарычы, Катка Глускага, Альбінск, Ламавічы Акцябрскага раёнаў. 8 верасня 1943 года на чыгуначным участку Калінкавічы — Пціч падарвалі каля 700 рэек. Атрад імя Будзённага за час дзейнасці падарваў 16 эшалонаў, 38 аўтамашын, 2 цягачы, 2 бронетранспарцёры, знішчыў 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. У красавіку 1944 года брыгаду блакіравалі карнікі. У выніку 14-дзённых баёў партызаны прарвалі блакаду.
Склад атрад Б. М. Кулікова (пазней імя Будзённага, арганізаваны ў красавіку 1942 года); атрад П. Я. Ігуменава (пазней «За Савецкую Радзіму», арганізаваны ў студзені 1942 года на базе групы А. Г. Балахонава, якая дзейнічала з 1941 года); атрад І. А. Бабіча (пазней імя Калініна, арганізаваны ў студзені 1943 года).
Камандаванне Камандзір І. М. Кулікоўскі.
Камісары А. Я. Жулега; Дз. Н. Удалой; П. Р. Чарнушын.
Начальнік штаба Ігуменаў.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе