Гетачу Рэда (; нар. чэрвень 1974) — тыграйска-эфіопскі палітык і дзяржаўны дзеяч, член урада Хайлемарыяма Десаленя. Высокапастаўлены член Народнага фронту вызвалення Тыграй, прэс-сакратар і член Выканаўчага камітэта партыі, саветнік Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

Біяграфія Гетачу Рэда нарадзіўся ў 1970-я гады. Атрымаў юрыдычную адукацыю. З 1998 па 2008 год выкладаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Мэкэле.

У 2008 годзе Гетачу Рэда стаў саветнікам Міністэрства замежных спраў Эфіопіі, затым быў прызначаны на пасаду дырэктара Галоўнага ўпраўлення грамадскіх сувязяў і камунікацый МЗС Эфіопіі. У 2012 годзе стаў міністрам сувязі ўрада Эфіопіі. У 2016 годзе пакінуў міністэрскую пасаду і атрымаў пасаду кіраўніка навукова-даследчага інстытута юстыцыі і прававой сістэмы Эфіопіі. У 2018 годзе стаў прэс-сакратаром НФВТ і саветнікам прэзідэнта рэгіёну Тыграй.

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў 2020 годзе застаўся ў шэрагах НФВТ і падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

У 2022 годзе ўзначаліў тыграйскую дэлегацыю на перамовах у горадзе Прэторыя, дзе ад НФВТ падпісаў з уладамі Эфіопіі мірнае пагадненнеЭфиопия и Тыграй на пути к долгожданному миру.

У сакавіку 2023 года ўзначаліў Часовую рэгіянальную адміністрацыю Тыграя. У 2024 годзе, праз канфлікт з кіраўніцтва НФВТ, быў адхілены ад пасады.

Спасылкі Getachew Reda to Head Justice and Legal System Research Institute Катэгорыя:Міністры сувязі Катэгорыя:Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя Катэгорыя:Палітыкі Эфіопіі