«Puzzle Chronicles» (працоўная назва — Deathbringer) — відэагульня-галаваломка з ролевымі элементамі, распрацаваная «Infinite Interactive» і выдадзеная «Konami» ў 2010 годзе. Першапачаткова гульня выйшла для платформаў «PlayStation Portable», «Nintendo DS», але пазней з’явіліся версіі для «Microsoft Windows», «Xbox 360» і «PlayStation 3». Версія для «Nintendo Wii» была анансаваная, але так і не выйшла.
Гульня апавядае пра варвара, чыё племя было выкрадзена і пераўтворана ў рабоў. Герой павінен вызваліць свой народ, змагаючыся з рознымі ворагамі. Як і ў гульнях серыі «Puzzle Quest», бітвы прадстаўлены ў выглядзе галаваломак. Зноскі
Спасылкі Афіцыйная старонка гульні на сайце «Infinite Interactive» Deathbringer для PC на сайце «IGN»
Катэгорыя:Відэагульні 2010 года Катэгорыя:Ролевыя відэагульні Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для Nintendo DS Катэгорыя:Гульні для PlayStation Portable