Свята-Пакроўская царква — былы драўляны праваслаўны храм у вёсцы Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
Упершыню Арэхаўская царква згадваецца ў дакументах за 1668 год. У 1792 годзе ў вёсцы быў пабудаваны драўляны, на каменным падмурку храм, плошчай 252 метры квадратныя. Царкве належала 217 дзесяцін зямлі. У 1873 годзе да храма прыбудавана званіца, а ў 1882 годзе будынак звонку быў абшыты дошкамі і афарбаваны алейнымі фарбамі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны настаяцель Свята-Параскева-Пятніцкай царквы айцец Андрэй Флячынскі таемна аказваў дапамогу партызанам. У верасні 1943 года нямецкія войскі спалілі Арэхава і царкву. Пасля гэтага айцец Андрэй знаходзіўся ў партызанскім атрадзеХраму вёскі Арэхава — 20 гадоў (Маларыцкі раён).
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Маларыцкага раёна Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Арэхава (Маларыцкі раён) Катэгорыя:1792 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святой Параскевы Пятніцы Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе