Выгнанне эрытрэйскіх бежанцаў — гвалтоўная рэпатрыяцыя эрытрэйскіх бежанцаў з Эфіопіі на радзіму, якая адбылася падчас Тыграйскага канфлікту.
Хроніка Лістапад 2020 19 лістапада, па даных The New York Times, пасля таго, як эрытрэйскія ўзброеныя сілы прыбылі ў лагер бежанцаў «Хітсат», у дадатак да збіцця і пазасудовых пакаранняў смерцю, яны гвалтоўна забралі 40 бежанцаў-суайчыннікаў назад у Эрытрэю.
Студзень 2021 10 студзеня 2021 года Europe External Programme with Africa (EEPA) заявіла, што бежанцы з Хітсата былі вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю. EEPA таксама распавяла пра лагер «Шымельба», які быў цалкам знішчаны, а людзі адтуль вярнуліся ў Эрытрэю.
Люты 2021 1 лютага «Аль-Джазіра» паведаміла, што сотні бежанцаў з Хітсата прыбылі ў Май-Айні, яшчэ адзін лагер для эрытрэйцаў. Сведка паведаміў AFP, што 26 або 27 бежанцаў былі вывезены ваеннымі ў невядомым кірунку. 2 лютага Вярхоўны камісар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў Філіпа Грандзі заявіў пасля візіту ў Эфіопію, што эрытрэйскія бежанцы «патрапілі пад крыжаваны агонь, былі выкрадзены і вымушаны вярнуцца ў Эрытрэю пад ціскам эрытрэйскі войск». Паводле афіцыйнай ацэнцы ААН, лік зніклых без вестак бежанцаў складаў 20 000 чалавек. Па стане на 1 лютага ні КПЧ ААН, ні эфіопскае агенцтва па справах бежанцаў і вяртанцаў не мелі доступу ў лагеры Хітсат і Шымельба.
Гл. таксама Дэпартацыя эрытрэйцаў з Судана
Зноскі
Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Рэпатрыяцыя Катэгорыя:Парушэнні правоў чалавека Катэгорыя:Правы чалавека ў Эфіопіі Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:Студзень 2021 года Катэгорыя:Люты 2021 года