«Праблема ваўкалака ў сярэдняй паласе» () — апавяданне Віктара Пялевіна. У цэнтры апавядання — пярэваратні (ваўкалакі), якія жывуць на тэрыторыі Расіі.

Галоўны герой — студэнт Саша Лапін — прыязджае ў вясковую мясцовасць, у пошуках месца, якое ён убачыў на фатаграфіі ў кнізе. Падчас сваіх пошукаў ён губляецца ў лесе і выходзіць на групу ваўкалакаў, якія ў гэты час рыхтуюцца змяніць чалавечы від на воўчыЕвграфова Л. В. Философствующий герой ранней прозы Виктора Пелевина // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. 2011..

Саша таксама ператвараецца ў ваўкалака. Паўнапраўным членам зграі ён становіцца тады, калі перамагае ў паядынку пярэваратня Мікалая, які вёў непрыстойны ваўку лад жыцця. У выніку станаўлення ваўком адбываецца змена ў самасвядомасці Сашы. Ён разумее, што яго папярэдняе жыццё было толькі сном, і цяпер ён прачнуўся. Саша дасягае гармоніі з навакольным светам. У канцы высвятляецца, што ён быў схільны да такога ператварэння першапачаткова (шукаў фатаграфію ваўка)Евграфова Л. В. Философствующий герой ранней прозы Виктора Пелевина // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. 2011..

Слова «вервоўк» (руск. верволк) — прыдуманы Пялевіным неалагізм (ад вервольф і воўк). Гэтак аўтар падкрэслівае перанос еўрапейскай з’явы на рускую глебуЕвграфова Л. В. Философствующий герой ранней прозы Виктора Пелевина // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. 2011..

Ваўкалакі з’яўляюцца ў апавяданні станоўчымі персанажамі. Яны ваююць з совамі-пярэваратнямі, якія ўвасабляюць злоЕвграфова Л. В. Философствующий герой ранней прозы Виктора Пелевина // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. 2011..

Апавяданне насычана элементамі, характэрнымі для рускіх казак і фальклору, якія пераплятаюцца з сучаснасцю. Аўтар закранае філасофскія пытанні рускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў аб прызначэнні чалавека ў сучасным свецеЕвграфова Л. В. Философствующий герой ранней прозы Виктора Пелевина // Вестник Санкт-Петербургского университета. Язык и литература. 2011..

Апавяданне ўпершыню апублікавана (пад назвай «Ваўкалакі сярэдняй паласы») у серыяльным зборніку НФ-35 у 1991 годзе. У тым жа годзе выйшла у складзе першай кнігі аўтара «Сіні ліхтар», затым неаднаразова публікавалася ў іншых аўтарскіх зборніках, у тым ліку ў аднайменным зборніку апавяданняў 1993 годаВерволки средней полосы: Рассказ // НФ: Сб. науч. фантастики. Вып. 35. — М.: Знание, 1991. — С. 165—189..

Як і ў многіх іншых сваіх творах, у гэтым апавяданні аўтар стварае агульны свет персанажаў, якія пераходзяць з кнігі ў кнігу. Героі «Праблемы ваўкалака» будуць сустракацца ў іншых апавяданнях і раманах (напрыклад, у «Прынцу Дзяржплана», «Свяшчэннай кнізе пярэваратня»).

Літаратура Айдачич Д. Перевертень (вовк) у східнослов’янських літературах // Мова і культура. — 2011. — Т. 4, вып. 14. — С. 245. Куликова Е. А. «Вервольфы» В. Пелевина: генезис образа человека-волка // Филология и человек. 2013. № 3.

Спасылкі Тэкст на сайце творчасці Віктара Пялевіна

Катэгорыя:Апавяданні