Лясная куніца для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства .

Гісторыя

У мінулым звычайны звер беларускіх лясоў, важны аб’ект палявання, абмену і гандлю. У XIX стагоддзі колькасць значна паменшала і прадаўжала скарачацца. У 1982 годзе было каля 12 тысяч асобін.

Каштоўны аб’ект пушнога промыслу і спартыўнага палявання. У 1921—1975 гадах нарыхтоўчымі пунктамі закуплена больш як 80 тысяч шкурак (пераважна ў 1945—1975 гадах). У 1970—1975 гадах штогод у БССР здабывалі каля 1,5 тысяч куніц, у 1983 годзе нарыхтавана 756 шкурак.

У 1990-х гадах найбольшая шчыльнасць куніцы адзначана ў заходніх і паўночна-ўсходніх раёнах рэспублікі. У Віцебскай і Гродзенскай (па 3,3 асобін/1000 га лясной плошчы), далей па ступені змяншэння Магілёўская (2,6), Гомельская (2,2), Брэсцкая (2,0) і Мінская (1,9) вобласці.

Сучасная папуляцыя

У Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі. Выключна лясны насельнікКУНИЦА ЛЕСНАЯ (Martes martes) .

Колькасць лясной куніцы ў цяперашні час досыць вялікая і мае выяўленую тэндэнцыю да павелічэння. Пагалоўе за перыяд з 1995 па 2002 гады вырасла з 14 935 да 24 269 асобін (амаль у 2 разы).

Колькасць лясных куніц, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 23 700 асобін.

На 2023 год папуляцыя лясных куніц у Беларусі складала 32 358 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі Лясныя куніцы жывуць у ГродзенскімГРОДНЕНСКИЙ ЗООПАРК ПОПОЛНИЛ СВОЮ КОЛЛЕКЦИЮ ЛЕСНОЙ КУНИЦЕЙ, КОТОРУЮ ПРИВЕЗЛИ ИЗ ДРАМТЕАТРА і Мінскім заапаркахЛесная куница (Martes martes) , у Магілёўскім заасадзеКуница каменная (Martes foina) .

Біялогія

На Беларусі падвід . Пераважны біятоп лясной куніцы — участкі сталых і старых лясоў, як лісцяных, так і іглічных. Найбольшая шчыльнасць папуляцыі гэтага звера адзначаецца ў ялова-шыракалістых лясах і пойменных дубровы.

Літаратура

Дунин В. Ф. «Куница лесная»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.169-172

Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.

Спасылкі

Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015

Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі