Ласка для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, самы маленькі прадстаўнік сямейства . Сучасная папуляцыя
Шырока распаўсюджаная на тэрыторыі Беларусі. Яна маецца ва ўсіх раёнах рэспублікі. Звычайны, месцамі шматлікі відЛАСКА (Mustela nivalis) .
Паводле ацэнак, шчыльнасць іх насельніцтва ва ўмовах Беларусі звычайна вар’іруе ў межах ад некалькіх асобін на 1 км² да 5-10 на 1 га ў найбольш экалагічна ёмістых месцах.
Біялогія
У Беларусі пашыраны падвід
Ласка засяляе любыя біятопы як натуральныя, так і антрапагеннага паходжання, але заўсёды тыя, дзе маюцца мышападобныя грызуны. Сустракаецца паўсюль — у палях, лясах, на лугах, балотах, па берагах рэк і азёр. Засяляе галоўным чынам лясныя комплексы (саспелыя шырокалісцевыя або ялова-лісцяныя лясы з багатым падлескам), а таксама фрагментаваныя лясы, пералескі, узлескі, хмызнякі, ускраіны палёў і лугоў, сустракаецца на асушаных тарфяніках, паблізу паселішчаў чалавека, у сціртах саломы, у адрынах, на збожжавых таках і ў іншых месцах, збытных мышападобнымі грызунамі — асноўным кормам. Не любіць сяліцца ў лясах з мёртвым покрывам выключна з-за іх малакормнасці.
Ахова
З 1970-х гадоў промысел забаронены.
Літаратура
Гайдук В. Е. «Ласка»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.178-180 Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
Ресурсы охотничьей фауны
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі