Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — адзін з факультэтаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.

Апісанне Факультэт з’яўляецца арганізацыйна-адміністрацыйным структурным падраздзяленнем Дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», які забяспечвае планаванне, арганізацыю і кантроль рэалізацыі адукацыйных праграм паслядыпломнай адукацыі, што фарміруюць веды, уменні і навыкі навукова-педагагічнай і навукова-даследчай работы і атрыманне вучонай ступені кандыдата навук і доктара навук.

Факультэт створаны на падставе загаду МНС ад 30 жніўня 2016 года № 199, якім зацверджаны структура і штат Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Беларусі.

Кафедры Факультэт падрыхтоўкі навуковых кадраў каардынуе работу наступных кафедраў Універсітэта: гуманітарных навук; прыродазнаўчых навук; сучасных моў; працэсаў гарэння і выбуху.

Дзейнасць кафедраў рэгламентуецца адпаведным палажэннем аб кафедры.

Спецыяльнасці Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях паслядыпломнай адукацыі: Ад’юнктура: «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»; «Пажарная і прамысловая бяспека»; «Грамадзянская абарона» Дактарантура: «Бяспека ў надзвычайных сітуацыях»; «Пажарная і прамысловая бяспека»

Начальнікі

Ігар Юр’евіч Аўшаў

Падрыхтоўкі навуковых кадраў Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:2016 год у Мінску Катэгорыя:Паслядыпломная адукацыя