«Спутнік V», «Спадарожнік V» () — зарэгістраваная як «Гам-кавід-вак», камбінаваная вектарная вакцына супраць каронавіруснай інфекцыі COVID-19. Распрацавана расійскім Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі і зарэгістраваная 11 жніўня 2020 года Міністэрствам аховы здароўя РФ як першая ў свеце.Official data on the vaccine and its manufacturers on the website of the state registration of medicines of the Ministry of Health of Russia Рэгістрацыя і апублікаваныя даныя пра эфектыўнасць вакцыны выклікалі розныя ацэнкі спецыялістаў і СМІ.
Вакцына атрымана біятэхналагічным шляхам, пры якім не выкарыстоўваецца патагенны для чалавека вірус SARS-CoV-2. Прэпарат складаецца з двух кампанентаў, у склад кожнага з якіх уваходзіць рэкамбінантныя адэнавірусны вектар на аснове адэнавірусу чалавека.
Паводле даных распрацоўшчыкаў, апублікаваных у часопісе «The Lancet», эпідэміялагічная эфектыўнасць вакцыны «Спадарожнік V» па прамежкавых выніках фазы III клінічных выпрабаванняў склала 91,6 %; эфектыўнасць вакцыны супраць сярэдняй або цяжкай ступені COVID-19 склала 100 %.
З 10 снежня 2020 года па Расіі пачалася бясплатная вакцынацыя на добраахвотнай аснове. Gam-COVID-Vac першапачаткова быў ухвалены для распаўсюджвання ў Расіі, а затым у 59 іншых краінах (станам на красавік 2021) па папярэдніх выніках даследаванняў I–II фазы, апублікаваных 4 верасня 2020 г. Зацвярджэнне ў пачатку жніўня Gam-COVID-Vac было сустрэта крытыкай у СМІ і дыскусіямі ў навуковай супольнасці адносна таго, ці было адабрэнне апраўданым пры адсутнасці надзейных навуковых даследаванняў, якія пацвярджаюць бяспеку і эфектыўнасць.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Пандэмія COVID-19 Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:2020 год у Расіі Катэгорыя:Медыцына ў Расіі