Юрый Аляксандравіч Голуб (нар. , Глуск, Глускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі біятланіст, чэмпіён Паралімпіяды.

Біяграфія У дзяцінстве іграў на баяне, потым захапіўся гітарай.

У 6 гадоў дзякуючы бацьку пачаў ездзіць на лыжах. У школьныя гады выступаў на спаборніцтвах за школу і за раённую каманду. У 2014 годзе — наймацнейшы лыжнік Глускага раёна.

У 2016 годзе выйграў чэмпіянат Беларусі. У 2017 годзе стаў бронзавым прызёрам паралімпійскага чэмпіянату свету па лыжных гонках і біятлоне ў Германіі. У 2018 годзе заваяваў бронзавы, два сярэбраныя і залаты медаль Паралімпіяды.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе.

Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Паралімпійскіх гульняў 2018 Катэгорыя:Паралімпійскія чэмпіёны ад Беларусі