«Над Нёманам» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2020 годзе.
Сюжэт Маленькі Гоша жыве ў Орлі над Нёманам і пакуль не вызначыўся, кім быць. Ягоны дзядуля амаль усё жыццё прысвяціў працы ў мясцовым шпіталі, а тата ўзначальвае амбулаторыю — цэнтр мясцовае «цывілізацыі».
Сюды з аколіцы штодня сцягваецца народ — падлячыцца ды пагутарыць. Па абедзе шасцігадовы хлопчык назірае, як тата, зняўшы доктарскі халат, упарта круціць балты ды гайкі, спрабуе чарговы раз вярнуць да жыцця стары савецкі камбайн — фермеру трэба ехаць у поле малаціць жыта, пасля заганяць авечак і даіць кароў. Гоша дапамагае ды адначасна спазнае навакольны свет.
На ўскрайку вёскі месцяцца старыя жыдоўскія могілкі. Мала хто з цяперашніх вяскоўцаў згадвае, што сталася з былымі насельнікамі — іншае жыццё, іншыя клопаты. Доктар распавядае сыну гісторыю мястэчка, марыць, што Гоша застанецца працаваць на роднай зямлі. Аднак пакуль хлопчык проста жыве, усміхаецца, гуляецца. На тое яно і дзяцінства, каб не думаць пра будучыню.
Здымачная група аўтары сцэнарыя — Раіса Грыбянюк, Андрэй Куціла рэжысёр, аператар, мантаж — Андрэй Куціла асістэнт рэжысёра — Вікторыя Шаблоўская гукарэжысёр — Яраслаў Шпак карэкцыя колеру — Аліса Тумашэўская рэдактар — Юрый Каліна
Спасылкі
Интонации несбывшихся надежд в фильме «Над Неманом», снятого на хайповой «Шчучыншчыне» на NewGrodno.by Глубинка, где живет только прошлое: Андрей Кутило снял фильм на хайповой Щучинщине на s13.ru
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Андрэя Куцілы