Ваўн-Маўн (на валійскай мове «тарфяная пустка») — археалагічны помнік у Пембрукшыры на захадзе Уэльса. Прыкладна за 1,5 км на паўднёвы захад ад Брынберыяна. Займае ўчастак верасовай пусткі на паўднёвых схілах 339-метровага пагорка Кнук-ыр-Хыд (Cnwc yr Hŷdd), на поўнач ад шырокага паўночна-заходняга грэбня хрыбта Прэселі.
Археолаг Майк Паркер Пірсан сцвярджае, што каля 3400—3200 гадоў да н. э. тут стварылі неалітычны каменны круг, які да 2120 года да н. э. разабралі, перамясцілі і сабралі ў Стоўнхенджы.Pearson, M., Pollard, J., Richards, C., Welham, K., Kinnaird, T., Shaw, D., Simmons, E., Stanford, A., Bevins, R., Ixer, R., Ruggles. C., Rylatt, J. and Edinborough, K. (2021). The original Stonehenge? A dismantled stone circle in the Preseli Hills of west Wales. Antiquity, 95(379), 85-103. doi:10.15184/aqy.2020.239 Дыяметр круга каля , ён трэці паводле дыяметра каменны круг у Вялікабрытаніі. Быў складзены з далерытавых блакітных камянёў, верагодна, здабытых у суседнім Карн-Менін.
На месцы былога каменнага круга засталося чатыры менгіры (вертыкальных каменя), два стаячых і два ўпалых. Паблізу знаходзяцца менгіры Troed y Rhiw. Побач, на захад ад асноўнай групы, адзіночны менгір — «Камень Ваўн-Маўн», вышынёй каля 2,3 метры.
Помнік і яго сувязь са Стоўнхенджам былі тэмай перадачы BBC Two «Стоўнхэндж: страчаны круг» з прафесарам Эліс Робертс, трансліраванай 12 лютага 2021 года.
Спасылкі Адкуль узяўся Стоўнхэндж? Сляды англійскага мегаліта вядуць у Уэльс Менгір Ваўн-Маўн — geograph.org.uk Waun Mawn (Tafarn y Bwlch) на megalithic.co.uk , абноўлена 2018
Катэгорыя:Мегаліты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Уэльс