«Стары́м тут не ме́сца» () — амерыканскі крымінальны трылер 2007 года, напісаны і пастаўлены рэжысёрам Джоэлам і Ітанам Коэнамі, заснаваны на аднайменным рамане Кормака Мак-Карці, які быў створаны ў 2005 годзе«Creep in the heart of Texas». Philadelphia Daily News.. Галоўныя ролі выканалі Томі Лі Джонс, Хаўер Бардэм і Джош Бролін. Паводле сюжэту распавядаецца гісторыя былога тэхаскага зваршчыка і ветэрана вайны ў В’етнаме, які атрымлівае прыгоды ў Заходнім Тэхасе ў 1980 годзе«The Coen brothers' cat and mouse chase in the sweet land of liberty» . The Boston Globe.. Фільм закранай тэмы лёсу, сумлення і моцы абставін, такія ж, якія браты Коэны даследавалі ў фільмах «Проста кроў» (1984), «Выхоўваючы Арызону» (1987) і «Фарга» (1996)«The Movie Review: 'No Country for Old Men'». The Atlantic..

Прэм’ера фільму адбылася на Канскім кінафестывалі 19 мая 2007 года«Cannes' great divide». Variety.. Крытыкі высока ацанілі рэжысуру і сцэнарый Коэнаў, а таксама выступ Бардэма. Кінастужка атрымала 76 узнагародаў у 109 намінацыях ад некалькіх арганізацый, у тым ліку прэміі «Оскар», BAFTA і «Залаты Глобус»«Nominations and Winners-2007». Golden Globes.. Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўключыў яго ў спіс фільмаў года«No Country for Old Men, Juno named to AFI’s Top 10 of year». CBC..

Сюжэт У 1980 годзе ў Тэхасе арыштаваны наёмны забойца Антон Чыгур (Хаўер Бардэм). У зняволенні ён душыць намесніка шэрыфа і выкарыстоўвае пнеўматычны балон дзеля забойства кіроўцы і ўцякае на яго машыне. Ён шкадуе жыццё ўладальніка запраўкі, які прымае выклік і паспяхова адгадвае вынік падкіду манеты Чыгурга.

Палюючы на жывёлу, Льюэлін Мос (Джош Бролін) натыкаецца на наступствы сапсаванай здзелкі гандляроў наркотыкамі. Ён знаходзіць некалькіх загінулых мужчын і сабакаў, параненага мексіканца, які просіць вады, заначку наркотыкаў у аўтамабілі і два мільёны долараў у партфелі. Ён забярае грошы і вяртаецца дадому. Адчуваючы віну, Мос вяртаецца на месца перастрэлкі ў тую ж ноч з вадой, каб даць папіць мексіканцу. Яго пераследуюць двое мужчын на грузавіку, але ён уцякае ад іх, прыгаючы ў раку. Дома ён адпраўляе жонку Карлу Джын (Келі Мак-Дональд) застацца з маці, а потым едзе ў матэль у Дэль-Рыа, дзе хавае партфель у сваім пакоі.

Чыгур, наняты дзеля вяртання грошай, прыбывае ў дом Моса, дзе ён выкарыстоўвае пнеўматычны балон, каб выбіць замок з дзвярэй. Даследуючы гэта пранікненне, шэрыф акругі Эд Том Бел (Томі Лі Джонс) заўважае выдзіманы замок. Услед за электроннай прыладай сачэння, схаванай у грошах, Чыгур накіроўваецца ў пакой да матэля Моса і забівае групу мексіканцаў, якія чакаюць у засадзе Моса ў суседнім пакоі. Мос арандаваў другі пакой, прылеглы да пакоя мексіканцаў. Ён дастае партфель непасрэдна перад тым, як Чыгур спрабуе знайсці грошы.

Пераехаўшы ў атэль у прыгранічным мястэчку Ігл-Пас, Мос выяўляе прыладу сачэння, але Чыгур ужо знайшоў дзе хаваецца Мос. Іхная перастрэлка на вуліцы прыводзціь да таго, што староннія людзі ёсць забітыя, а яны ўабодвух з’яўляецца параненымі. Мос уцякае ў Мексіку, хаваючы грошы ў пустазеллі ўздоўж Рыа-Грандэ. Мос, перайшоўшы мяжу, апынаецца ў шпіталі. Чарговы наёмны аператыўны супрацоўнік Карсан Уэлс (Вудзі Харэльсан) знаходзіць Моса і спрабук пераканаць яго прыняць абарону наўзамен грошаў, якія ён скраў. Чыгург самастойна вылечвае свае раны і падкрадаецца да Уэлса ў атэлі, забіваючы яго. Мос тэлефануе ў пакой, дзе астанавіўся Уэлс, але на тэлефон адказвае Чыгур, які абяцае забіць жонку Карлу Джын, калі Мос не адмовіцца ад грошай.

Крытыка На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалення 93 %, заснаваны на аглядах 287 крытыкаў, з сярэднім рэйтынгам 8,75/10. Фільм таксама мае рэйтынг 91/100 на Metacritic, заснаваны на 37 аглядах, якія паказваюць агульнае ўхваленне.

Зноскі

Спасылкі . . .

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 2007 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-трылеры ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Экранізацыі твораў Кормака Мак-Карці Катэгорыя:Фільмы братоў Коэн Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за «Найлепшы фільм»