«Прывід пяра» () — саўндтрэк Аляксандра Дэспла да аднайменнага фільма 2010 года.
Саўндтрэк быў выпушчаны неўзабаве пасля прэм’еры фільма — 23 лютага 2010 года. Музыка да фільма атрымала станоўчую ацэнку крытыкаў, а кампазітар Аляксандр Дэспла быў намініраваны на 13 кінематаграфічных узнагарод і ўдастоіўся 7 з іх, у тым ліку прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі».
Спіс кампазіцый
Гісторыя стварэння Адной з асноўных складанасцяў пры стварэнні саўндтрэка да «Прывіда пяра» была адсутнасць магчымасці для кампазітара кантактаваць з рэжысёрам, так як той знаходзіўся пад арыштам.
Аналіз Аўтарам саўндтрэка з’яўляецца французскі кампазітар Аляксандр Дэспла. Напісаны ім саўндтрэк спалучае ў сабе элементы і класічнай музыкі канца XIX стагоддзя, а таксама наследуе традыцыям кінамузыкі і Бернарда Хермана. Саўндтрэк складаецца з 17 кампазіцый, якія, па вялікім рахунку, рухаюцца вакол адной цэнтральнай тэмы. Практычна ўсе трэкі падтрымліваюць атмасферу саспенсу: некаторыя ціха, як «Investigation» і «The Predecessor», іншыя больш жвава, як «Travel to the Island» і «In the Woods». Некаторыя больш працяглыя мелодыі, такія як «The Truth About Ruth» і «Pr Paul Emmett» уяўляюць сабой апавядальныя фрагменты, якія плаўна развіваюцца ад адной музычнай рэплікі да іншай. Тым не менш, калі разглядаць саўндтрэк да фільма «Прывід пяра» у цэлым, то ён успрымаецца хутчэй як шэраг музычных кампазіцый, а не як адзін музычны твор, што аднак не перашкаджае гэтай музыцы цудоўна працаваць у кантэксце фільма.
Узнагароды і намінацыі За музыку да фільма «Прывід пяра» кампазітар Аляксандр Дэспла быў намініраваны на 13 кінематаграфічных узнагарод і ўдастоіўся 7 з іх, у тым ліку прэміі «Сезар» і «Еўрапейскай кінапрэміі». Ніжэй прыведзены спіс узнагарод і намінацый у храналагічным парадку.
Кінапрэмія / АрганізацыяПрэмія / КатэгорыяНамінантВынікСпасылкіСусветная прэмія саўндтрэкаў23.10.2010Кінакампазітар годаАляксандр ДэсплаЕўрапейская кінапрэмія04.12.2010Найлепшы еўрапейскі кампазітарАляксандр ДэсплаАсацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса12.12.2010Найлепшая музыкаАляксандр ДэсплаНайлепшая музыкаАляксандр ДэсплаМіжнароднае таварыства аматараў кіно17.02.2011Найлепшая арыгінальная музыкаАляксандр Дэспла«Прывід пяра», Аляксандр Дэспла«Прывід пяра», Аляксандр Дэспла«The Truth About Ruth», Аляксандр ДэсплаСезар25.02.2011Найлепшая музыкаАляксандр Дэспла21.03.2011Найлепшы кампазітарАляксандр Дэспла2011Найлепшая арыгінальная музыкаАляксандр Дэспла2011Найлепшая арыгінальная музыкаАляксандр ДэсплаМіжнародная анлайн-кінапрэмія2011Найлепшая арыгінальная музыкаАляксандр Дэспла
Крыніцы
Спасылкі Водгук на саўндтрэк на сайце «Film Score Click Track» Водгук на саўндтрэк на сайце «Movie Music UK» Водгук на саўндтрэк на сайце «Movie Wave» Саўндтрэк на сайце «Soundtrack.net» Саўндтрэк на сайце «Soundtrack Collector»
Катэгорыя:Альбомы Аляксандра Дэспла Катэгорыя:Саўндтрэкі 2010 года Катэгорыя:Саўндтрэкі