Дар’я Дзмітрыеўна Чульцова (, Шклоў) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.
Біяграфія Нарадзілася ў Шклове. З дзяцінства мела цікавасць да журналістыкі. Яшчэ ва ўніверсітэце працавала ў праекце «Магілёў. Онлайн», а пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова па аддзяленні журналістыкі ў 2020 годзе перайшла на тэлеканал «Белсат», дзе працавала рэпарцёрам.
Разам з журналісткай Кацярынай Андрэевай стала фігуранткай крымінальнай справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, пасля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць забітага Рамана Бандарэнкі, на «Плошчы Перамен» у Мінску 15 лістапада 2020 года.
Пасля адміністрацыйнага арышту Дар’ю перавялі ў ізалятар у Жодзіна, дзе яна знаходзілася да суда. 24 лістапада 2020 года сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай.
18 лютага 2021 года судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, следчы — Ігар КурыловічCOUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021) быў аб’яўлены прысуд, паводле якога Дар’я Чульцова атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 23 красавіка 2021 года, задаволена не была. 3 верасня 2022 года Дар’я Чульцова выйшла на волю.
Прыступіла да працы на тэлеканале «Белсат» у Варшаве.
Прэміі і ўзнагароды 10 снежня 2020 года беларускія праваабаронцы назвалі Дар’ю Чульцову «Журналістам года» (разам з Кацярынай Андрэевай і Кацярынай Барысевіч). 10 сакавіка 2021 года стала лаўрэаткай (разам з Кацярынай Андрэевай). 9 красавіка 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Кацярынай Андрэевай і Кацярынай Барысевіч). 7 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай прэміі «» (разам з Кацярынай Андрэевай). 10 чэрвеня 2021 года стала лаўрэаткай (разам з Кацярынай Андрэевай). 29 ліпеня 2021 года была выбрана лаўрэаткай (разам з Кацярынай Андрэевай). 12 жніўня 2021 года прысуджана Прэмія імя «» (разам з Кацярынай Андрэевай, Кацярынай Барысевіч ды інш.). 15 кастрычніка 2021 года стала лаўрэатам прэміі «» ў катэгорыі «Еўрапейскі журналіст 2021 года» (разам з Кацярынай Андрэевай). 25 сакавіка 2023 года ўзнагароджана медалём ордэна ПагоніНовыя ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну Пагоні 25.3.2023.
Ацэнкі «Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі і зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця і Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу», няпярэдадні вынясення прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай.
Спасылкі Старонка Дар’і Чульцовай на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты XXI стагоддзя Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Супрацоўнікі Белсата Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»