Мірны працэс па Тыграі — серыя прапаноў, сустрэч, пагадненняў і дзеянняў, накіраваных на мірнае ўрэгуляванне ваеннага канфлікту ў Тыграі.

Заклікі 9 лістапада 2020 года Народны фронт вызвалення Тыграя і абраны лідар рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль звярнуліся да Афрыканскага саюзу з просьбай спыніць вайну і запатрабавалі мірных перамоваў, але прэм’ер-міністр Эфіопіі Абій Ахмед Алі адмовіўся весці перамовы. 25—27 лістапада тры дэлегата ад Афрыканскага саюза наведалі краіну з мэтай пасадзіць бакі за стол перамоваў. Яны сустрэліся з Абіем і прадстаўнікамі Пераходнага ўрада Тыграя, які афіцыйна замяніў абраны ўрад НФВТ. 20 снежня ў Джыбуці адбыўся надзвычайны саміт кіраўнікоў урадаў і дзяржаў Усходняй Афрыкі па пытаннях развіцця, дзе была зроблена заява аб падтрымцы эфіопскага канстытуцыйнага ладу і гуманітарнага доступу ў рэгіён Тыграй. 19 лютага 2021 года НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў. 20 лютага Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Партыя незалежнасці Тыграя і Сальсай Веане Тыграй апублікавалі шэсць патрабаванняў да міжнароднай супольнасці, звязаных з мірным працэсам па ваеннаму канфлікту.

19 лютага НФВТ выказаў сваё жаданне правесці мірныя перамовы, абвясціўшы восем папярэдніх умоў.

21 лютага праваабарончая арганізацыя «Себ Хідры» падтрымала патрабаванні мірнага працэсу ад трох тыграйскіх партый, а таксама дадаткова запатрабавала размяшчэння міратворчых сіл ААН па назіранні за выкананнем правоў чалавека і падтрыманні міру і правядзення пад кіраўніцтвам ЮНЕСКА расследавання знішчэння культурнай спадчыны.

2 чэрвеня Вялікабрытанія настойліва заклікала ўсе бакі канфлікту абвясціць аб спыненні агню, каб палегчыць гуманітарны доступ і пазбегнуць голаду ў рэгіёне. Тым часам федэральныя ўлады праігнаравалі міжнародныя заклікі, заявіўшы, што армія завяршая аперацыі па ліквідацыі ўсёй узброенай апазіцыі.

Перамір’е 24 сакавіка 2022 года для пропуску гуманітарнай дапамогі бакі канфлікту дамовіліся аб спыненні агню.

20 мая НФВТ, на фоне мірных перамоў, вызваліў з палону 4028 урадавых салдат.

Пагадненне ў Прэторыі 2 лістапада 2022 года ў горадзе Прэторыя (ПАР) адбылася цырымонія падпісання пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, чаму папярэднічалі дзевяць дзён перамоваў. Дакумент, пацвярджаючы суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Эфіопіі, прадугледжваў спарадкаванае і скаардынаванае раззбраенне бакоў, аднаўленне правапарадку на поўначы дзяржавы, бесперашкодны доступ насельніцтва да гуманітарнай дапамогіВ МИД ЮАР сообщили о подписании соглашения о прекращении боевых действий на севере Эфиопии.

Зноскі

Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Палітыка Эфіопіі Катэгорыя:2020 год у палітыцы Катэгорыя:2021 год у палітыцы