«Лямпа Мафусаіла, або Крайняя бітва чэкістаў з масонамі» () — чатырнаццаты раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаваны ў 2016 годзе.

У рамане аўтар разважае пра рэлігію, фемінізм, апазыцыйнасць. Аўтар звязвае складанае міжнароднае становішча Расіі з вострым канфліктам расійскага кіраўніцтва з сусветным масонствам, робіць спробу ўласнай трактоўкі галоўных краевугольных камянёў у сучаснай палітыцы і эканоміцы, культуры і антрапагенезеВиктор Пелевин: «Лампа Мафусаила, или Крайняя битва чекистов с масонами».

Галоўныя героі кнігі — тры пакаленні сям’і Мажайскіх, якія служылі Айчыне ў 19, 20 і 21 стагоддзях.

Змест Кніга складаецца з чатырох частак: «Вытворчая аповесць» «Залаты жук». «Касмічная драма» «Самалёт Мажайскага». «Гістарычны нарыс» «Храмлаг». «Аператыўны эцюд» «Подзвіг Капусціна».

Цікавыя факты Рускі пісьменнік і філосаф Дзмітрый Галкоўскі паказаны ў трэцяй частцы кнігі пад назвай «Храмлаг», дзе пераказваецца нібыта навуковы артыкул прафесара Галгофскага пра ссыльных масонаў, якія будавалі на Новай Зямлі партал для кантакта з Богам, здабылі звышздольнасці і спарадзілі ўсю савецкую блатную культуруМасоны против чекистов. Книга, ради которой «убили» Пелевина.

Спасылкі Виктор Пелевин. Empire «V». Повесть о настоящем сверхчеловеке Ксения Дьякова. Читательские заметки на полях «Empire V»

Катэгорыя:Фантастычныя раманы Катэгорыя:Творы Віктара Пялевіна Катэгорыя:Творы 2016 года