Себ Хідры () — няўрадавая праваабарончая арганізацыя з рэгіёна Тыграй у Эфіопіі, створаная ў 2018 годзе. Складаецца з моладзі, навукоўцаў і ветэранаў баявых дзеянняў. Арганізацыя падвяргаецца крытыцы з-за распаўсюджвання сепаратысцкіх ідэй.
Мэты «Себ Хідры» называе сваімі мэтамі садзейнічанне дэмакратыі, справядлівасці і актыўнай грамадзянскай пазіцыі для абароны правоў тыграйцаў «з дапамогай мірнага і негвалтоўнага дыскурсу», а таксама заахвочванне і абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Тыграя. Арганізацыя прапагандуе ідэю незалежнасці рэгіёну і пашырэнню яго, з уключэннем тэрыторыі Эрытрэі, грунтуючыся на бачанні этнічнай аднастайнасці з жыхарамі гэтай дзяржавы.
Кіраўніцтва У верасні 2019 года дырэктарам стаў Мехары Ёханэс, які да 2016 года быў членам партыі «Народны фронт вызвалення Тыграя». Па словах Гетачу Гебрэкіроса Тэмарэ, Мехары выкарыстаў «Себ Хідры» для прасоўвання палітычных ідэй, а менавіта незалежнасці Тыграя, «прапаведуючы сепаратысцкае евангелле».
Па стане на верасень 2020 года дырэктарам быў Гойтам Арэгаві.
Дзейнасць 31 сакавіка 2019 года «Себ Хідры» правёў несанкцыянаваную акцыю ў Геры-Альце. Некаторыя з удзельнікаў мітынгу былі затрыманы, звольнены або падвергліся іншым пераследам з боку мясцовых уладаў. «Себ Хідры» назваў такую рэакцыю спробай запалохаць удзельнікаў ад публічнага абмеркавання парушэнняў правоў чалавека.
У 2020 годзе «Себ Хідры» ўсяляк садзейнічаў правядзенню рэгіянальных выбараў у Тыграі, дапамагаючы змяніць выбарчае заканадаўства края. У той жа час «Себ Хідры» быў адхілены выбарчай камісіяй ад назірання за самімі выбарамі пасля скаргі НФВТ на тое, што арганізацыя «займаецца незаконнай дзейнасцю». Мерэса Цэхае з выбарчай камісіі заявіла, што НФВТ прад’явіда доказы незаконнай дзейнасці. У сваю чаргу, Гойтам Арэгаві заявіў, што ніякіх падрабязнасцяў гэтага прадстаўлена не было.
З пачаткам ваеннага канфлікту паміж федэральным урадам і прыхільнікамі НФВТ «Себ Хідры» падтрымаў апошніх. 21 лютага 2021 года арганізацыя апублікавала сваю заяву, датычую масавых забойстваў, згвалтаванняў, знікненняў, разбурэнняў медыцынскіх устаноў і школ, наўмысных забойстваў хатніх жывёл, спальванняў пасеваў, блакаваннеяў гуманітарнай дапамогі і іншым праблем вакол баявых дзеянняў. «Себ Хідры» раскрытыкаваў міжнародную супольнасць за «жахлівае маўчанне і бяздзейнасць», што «дало зялёнае святло генацыду ў Тыграі». Арганізацыя заклікала свет да неадкладных дзеянняў у рамках мірнага працэсу, спынення агню, адкрыцця доступу для гуманітарнай дапамогі і міжнародных сродкаў масавай інфармацыі, незалежнаму расследаванню ваенных злачынстваў, вываду эрытрэйскіх інтэрвентаў і апалчэння Фано, а таксама эфіопскіх сіл абароны і іх замена міратворчымі сіламі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Зноскі
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Праваабарончыя арганізацыі Эфіопіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе