Дзяржа́ўная ра́да Слава́цкай Рэспу́блікі () — дзяржаўны орган Першае Славацкае Рэспублікі, які павінны быў служыць пасярэднікам паміж прэзідэнтам, соймам, урадам і палітычнай партыяй (даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі). Рада была ўтвораная канстытуцыйным законам аб канстытуцыі Славацкай Рэспублікі ад 21 ліпеня 1939 года. Хоць Дзяржаўная рада павінная была быць важным органам, фактычна яна магла толькі даваць рэкамендацыіŠtátna rada (sng.sk).

Першае ўстаўное паседжанне Дзяржаўнай рады было прызначанае на 6 жніўня 1940 года і адбылося ў прэзідэнцкім палацы. Нараду адкрыў і вёў прэзідэнт Ёзаф Ціса. Пасля прыняцця прысягі ўсіх чальцоў адбыліся выбары старшыні, якім стаў Віктар Раваш, намеснікамі старшыні сталі Ёзаф Шкулцеты са Славацкай маціцы і мансеньёр Ян Войташак, спішскі біскуп.

Дзейнасць Тэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнай рады складаў тры гадыГлава 5, § 54 Славацкай Рэспублікі. Дзяржаўная рада прымае рашэнне ў органе, які можа прыняць рэзалюцыю, калі акрамя старшыні ці ягонага намесніка прысутнічае большасць ейных чальцоў. Ён дзейнічае большасцю галасоў выбаршчыкаў. Рада прымае рашэнне бальшынёй галасоўГлава 5, § 57 Славацкай Рэспублікі.

Чальцы Дзяржаўнай рады карысталіся імунітэтам, як і дэпутаты сойму. Калі сябар Дзяржаўнай рады з’яўляўся дэпутатам, рашэнне аб ягоным звальненні прымаў соймГлава 5, § 55 Славацкай Рэспублікі. Сяброўства ў Дзяржаўнай радзе не аплачвалася, гэта была ганаровая пасада. Адзінай перавагай быў штогадовы бясплатны квіток на чыгунку.

Склад Дзяржаўная рада афіцыйна складалася з мінімум 20 сяброў, а менавіта:Глава 5, § 51 Славацкай Рэспублікі

6 чальцоў прызначаў прэзідэнт рэспублікі, 10 чальцоў Глінкавай славацкай народнай партыі, Па адным чальцы ад зарэгістраваных партыяў нацыянальных суполак і станаў; Іншыя чальцы: старшыня ўраду й старшыня сойму.

Асабовы склад Сябрамі Дзяржаўнай рады з’яўляліся прадстаўнікі палітычных, эканамічных, культурных і царкоўных элітаў Славаччыны, а з нацыяльных меншасцяў прадстаўніцтва ў органе мелі толькі немцыŠtátna rada (sng.sk). У Дзяржаўнай радзе працавалі:

Доктар Ян Балка, Генэрал Фердынанд Чатлаш, Доктар Багуслаў Кліма, генеральны інспектар евангелеўскай а. в. царквы ў Ліптаўскім Градку, Доктар Фердынанд Клінда з Браціславы, Франц Кармасін ад немцаў, Доктар Францішак Шубік-Замаў, універсітэцкі прафесар, Мансеньёр Андрай Марсіна з Трэнчына, Мансеньёр Ян Посцены (Ján Pöstényi) ад таварыства св. Войцеха з Трнавы, Доктар Мартын Сокал, старшыня сойму Славацкай Дзяржавы. Карал Мэдзерлы

Функцыі

Высвятліць, наяўнасць факту, які ўстойліва перашкаджае прэзідэнту рэспублікі выконваць сваю функцыю, Прыцягваць прэзмдэнта рэспублікі да крымінальнай адказнасці, Прыцягваць старшыню і чальцоў ураду да крымінальнай адказнасці, Складаць спіс кандыдатаў на выбары ў сойм, Выносіць рашэнні наконт адбірання дэпутацкага мандату на прапанову старшыні сойма, Прапаноўваць сойма праекты законаў, Даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі пра палітычныя, культурныя і эканамічныя рэчы.Глава 5, § 52 Славацкае Рэспублікі

Але дзяржаўная рада не мела ўласнай выканаўчай улады, таму яна не магла нікога абвінаваціць самастойна. У сур’ёзных пытаннях нацыянальнага характару яна магла рабіць рэкамендацыі ўсім дзяржаўным органам, але яны не мелі абавязковай сілы.

Прысяга Перад пачаткам сваёй дзейнасці сябар Дзяржаўнай рады прымае наступную прысягу перад прэзідэнтам рэспублікі:Глава 5, § 53 Славацкае РэспублікіЯ прысягаю Богу Усемагутнаму і Усяведнаму, што буду добрасумленна й бесстаронна выконваць свае абавязкі і ахоўваць закон. Дык дапамажы мне, Пане Божа!

Зноскі

Спасылкі

Канстытуцыя 1939 года Катэгорыя:Першая Славацкая Рэспубліка Катэгорыя:1939 год у Славакіі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1939 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1945 годзе