«Ліцьвіны» (, , , , , ) — адзін з самых аўтарытэтных фолк-гуртоў Беларусі. Калектыў пачаў граць альтэрнатыўны фолк яшчэ пад канец 1980-х. У 1980-1990-я гурт адраджаў беларускія аўтэнтычныя спевы.

Гісторыя Увосень 1987 году ўпершыню сустрэліся Наталля Матыліцкая і Уладзімір Бербераў, які шукаў спявачку для свайго музычнага праекта. Наталля, родам са Случчыны, толькі пачынала спрабаваць сябе ў народных спевах, пераняўшы манеру ад вясковых бабуляў і закахаўшыся ў гэтае мастацтва. Уладзімір тады толькі пачынаў самастойную працу па вывучэнні народных інструментаў і музычнага фальклёру, каб стварыць гурт, заснаваны на сапраўдных, музейных, узорах народнага інструментарыю, адзення і выканальніцтва, «жывы працяг музея». Погляды абоіх на музычны фальклёр супалі, і праз год дуэт дэбютаваў на сцэне мінскага Дома літаратара.

У 1990 годзе да дуэта далучіліся Ксенія Дзягілева — скрыпачка, і Мікола Трус — тэнар, родам са Слонімшчыны. Тым жа летам гурт узяў назву «Ліцьвіны» — у памяць пра залаты век беларускай гісторыі — кругабег Вялікага Княства Літоўскага. Цалкам гурт аформіўся ўжо ў 1991 годзе ў складзе 9 музыкаўАртыкул.

У 1992 годзе быў запісаны першы альбом «Галуб на чарэшні, галубка на вішні», які распаўсюджваўся на касетах, перавыдадзены ў 1998-м, а на CD выйшаў у 2002 годзе.

7 студзеня 2021 году гурт даў канцэрт з нагоды свайго 30-годдзя.

Склад Станам на студзень 2021 года:

Уладзімір Бербераў — дуда, спеў, Наталля Матыліцкая — спеў, Алеся Ісса — спеў, Алена Мялешка — скрыпка.

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйная старонка «Ліцьвінаў» у сацыяльнай сетцы VK

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:1991 год у Мінску