Леанід Іванавіч Рахце́енка ( — ) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Сын І. Н. Рахцеенкі. У 1960 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1966 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па марфалагічных, біялагічных і фізіялагічных асаблівасцях дрэвавых раслін у залежнасці ад умоў асветленасці, мінеральнага жыўлення, радыяцыйнага забруджання навакольнага асяроддзя.

Сярод апублікаванага: Влияние внекорневой подкормки микроэлементами на рост и некоторые физиологические процессы древесных растений : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата биологических наук / АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники. — Минск, 1967. Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова ; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975 . Минеральные удобрения в повышении продуктивности сосновых культурфитоценозов / Л. И. Рахтеенко, В. В. Савельев; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1985.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях — Рахцеенка Леанід Іванавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Лаборатория продуктивности и устойчивости растительных сообществ. История. // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Катэгорыя:Дэндролагі СССР Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ