Нэла Сяргееўна Парамонава (нар. , Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (2010), прафесар (2010). Старшыня Гродзенскіх абласных аддзяленняў грамадскай экалагічнай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» і грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт „Дзеці Чарнобыля“».
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1978; аспірантура, 1983).
Выкладала ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1978 года, педыятрычны факультэт, 2-я кафедра дзіцячых хвароб, прафесар, з 2004 года — загадчык кафедры; у 1999—2004 гадах — загадчык кафедры педыятрыі № 1, у 2004—2006 гадах — дэкан педыятрычнага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: стан здароўя дзяцей у сучасных экалагічных умовах.
Літаратура Аутоиммунные реакции в условиях экологически неблагоприятной среды : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.09 ; 14.00.36 : защищена 16.09.2009 : утверждена 17.02.2010 / Парамонова Нэлла Сергеевна. ― Гродно, 2009. Парамонова Нэлла Сергеевна // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета : биографический справочник. — Гродно, 2003. — С. 233—234. Парамонова Нэлла Сергеевна // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета, [1958―2013 / В. А. Снежицкий, Е. М. Тищенко]. — Гродно, 2013. — С. 176. Парамонова Нэлла Сергеевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 392—393.
Катэгорыя:Дэканы педыятрычнага факультэта ГрДМУ Катэгорыя:Педыятры Беларусі