Вышэйшая школа прыкладной інфарматыкі і кіравання ў Варшаве () — польская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве і знаходзіцца пад патранатам Польскай акадэміі навук.

Агульная характарыстыка Заснавальнікам установы з’яўляецца Фонд сістэмных навук, які быў створаны па ініцыятыве кіраўніцтва Польскай акадэміі навук. Ужо некалькі гадоў шырока выкарыстоўваецца таксама назва «WTI Вышэйшая школа пад эгідай ПАН». Заняткі ва ўстанове праводзіць кваліфікаваны персанал з акадэміі навук, і, перш за ўсё, з Інстытута сістэмных даследаванняў ПАН.

Установа мае два факультэты. Факультэт інфарматыкі існуе з 1997 года. У цяперашні час навучае студэнтаў па спецыяльнасцях: графіка (бакалаўр і магістр) і інфарматыка (інжынер і магістр). Навучанне праводзіцца ў стацыянарнай і нестацыянарнай (завочнай) формах. На факультэце таксама можна завочна атрымаць паслядыпломную адукацыю па праектаванні сетак перадачы даных і камп’ютарнай графіцы.

Факультэт інфармацыйных тэхналогій кіравання існуе з 1996 года. Мае права надання вышэйшай адукацыі першай ступені (інжынер) і другой ступені (магістр) па спецыяльнасцях: «Кіраванне» і «Інфармацыйныя метады кіравання». Факультэт таксама рэалізуе завочныя паслядыпломныя навучальныя праграмы па спецыяльнасцях «Сертыфікаваны аналітык ІТ-сістэм», «Інспектар па абароне персанальных дадзеных» і «Кіраванне праектамі».

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:1996 год у Польшчы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Польшчы