Мазавецкая медыцынская вучэльня ў Варшаве () — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Агульная характарыстыка Вучэльня навучае студэнтаў на спецыяльнасцях практычнага профілю ў галіне медыцынскіх навук. Студэнты маюць прафесійную практыку, а таксама клінічныя заняткі ва ўстановах аховы здароўя Варшавы. У цяперашні час вучэльня спецыялізуецца на фізіятэрапіі і сястрынскай справе ў стацыянарнай і нестацыянарнай (завочнай) формах навучання. Вучэльня мае два кампусы ў Варшаве, абсталявыя сучаснымі канферэнц-заламі, лекцыйнымі аўдыторыямі, камп’ютарнымі класамі, лінгафоннымі кабінетамі, лабараторыямі ў галіне фізіятэрапіі, біямеханікі, анатоміі, фізіялогіі і інш.

Напрамкі навучання Фізіятэрапія Акушэрства Сястрынская справа Псіхалогія Оптамeтрыя

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання Катэгорыя:2004 год у Польшчы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы Катэгорыя:Медыцынскія вышэйшыя навучальныя ўстановы