Аграэкалагічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Агульныя звесткі 1 верасня 1996 года для надання экалагічнай накіраванасці падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці быў утвораны аграэкалагічны факультэт. Факультэт рыхтаваў спецыялістаў з кваліфікацыяй «Эколаг» і «Аграном». У 2022 аб’яднаны з агранаміным факультэтам у агратэхналагічны факультэт БДСГА.

На кафедрах факультэта працавала 6 дактароў навук, прафесараў, каля 40 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Больш за 90 % выкладчыкаў мела вучоныя ступені.

Кафедры былі аснашчаныя сучасным навуковым абсталяваннем, на ўсіх кафедрах меліся камп’ютарныя класы. Меліся глебавы музей і геалагічны кабінет, доследныя палі, зімовыя і плёнкавыя цяпліцы, біятэхналагічны цэнтр, вучэбна-доследнае поле «рытаўскі агарод», вучэбна-доследны сад і пладовы гадавальнік.

Больш за сто гадоў функцыянуе вучэбна-доследнае поле «рытаўскі агарод» кафедры плодаагародніцтва, на якім вырошчваюцца і размножваюцца не толькі традыцыйныя культуры, характэрныя для нашай краіны, але і ўнікальныя і рэдкія расліны, у тым ліку востра-духмяныя. Пладовы сад і гадавальнік кафедры налічваюць больш за сто відаў і гатункаў пладовых, ягадных і дэкаратыўных раслін. Жывой лабараторыяй з’яўляецца і батанічны сад, створаны ў 1848 годзе. Дадзены ландшафтны аб’ект змяшчае больш за 1000 відаў і разнавіднасцяў раслін.

Спецыяльнасці Факультэт вёў падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях: «аграхімія і глебазнаўства», «ахова раслін і каранцін», «плодаагародніцтва», «экалогія сельскай гаспадаркі» (у тым ліку і завочна).

Выпускнікі факультэта размяркоўваліся ў гаспадаркі краіны, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі, навукова-даследчыя інстытуты, праектна-пошукавыя станцыі, мытныя пункты па каранціне раслін, цяплічныя камбінаты, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, радыялагічныя і экалагічныя лабараторыі.

Кафедры ў 2019 годзе Аграхіміі Плодаагародніцтва Сельскагаспадарчай біятэхналогіі, экалогіі і радыялогіі Аховы раслін Хіміі Глебазнаўства Факультеты / Агроэкологический факультет / Кафедры

Дэканы Павел Аляксандравіч Саскевіч (1996—1999) Тамара Піліпаўна Персікава (1999—2012) Юрый Аляксандравіч Міранкоў (2012—2019)Деканат (2019) Андрэй Васільевіч Какшынцаў (2020—2022)Кафедра защиты растений

Крыніцы

Аграэкалагічны Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2022 годзе