Міхаіл Уладзіміравіч Бутаў (; , Масква) — рускі пісьменнік, празаік і літаратуразнаўца, крытык.

Біяграфія Нарадзіўся 2 жніўня 1964 года ў Маскве.

Вучыўся ў Маскве ў школе № 701 і, у 1979—1981 гадах, у школе № 47. Скончыў Маскоўскі электратэхнічны інстытут сувязі.

З 1994 года працуе ў часопісе «Новый мир» рэдактарам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара, з 1998 года — адказны сакратар часопіса. У цяперашні час — першы намеснік галоўнага рэдактара і генеральнага дырэктара часопіса «Новый мир»Распоряжение Правительства Российской Федерации от 17 декабря 2015 года № 2600-р «О присуждении премий Правительства Российской Федерации 2015 года в области средств массовой информации».

Жыве ў Маскве. Мае жонку Веру і сына Мікіту.

Творчасць Пачаў друкавацца ў 1992 годзе ў часопісе «Новый мир». Таксама друкаваўся ў часопісах «Знамя», «Дружба народов», «Октябрь».

Творы Міхаіла Бутава перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, славенскую, кітайскую, карэйская мовы.

Бібліяграфія Изваяние Пана. Рассказы, повесть. — М.: Книжный сад, 1994. — 235 с. Svoбода. Роман. — СПб.: ИНАПРЕСС, 2000. — 261 с.

Узнагароды прэмія «Рускі Букер» (1999) за раман «Свабода», прэміі часопіса «Новый мир» за лепшыя матэрыялы 1999 года і 2003 года. прэмія Урада Расійскай Федэрацыі 2015 года ў галіне сродкаў масавай інфармацыі.

Літаратура Бутов, Михаил. «Всё, что называется биографией» / М. Бутов // Новый мир. — 2007. — № 12. — С. 150—164. Березин, В. «Протеизм есть примета поиска: „о прозе М. Бутова“» / В. Березин // «Литературная газета». — 1995. — № 35. — С. 4.

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя