Віктар Кардовіч (; , в. Астровік, Холмскі павет, цяпер Польшча — ) — польскі педагог, грамадскі дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Люблінскую настаўніцкую семінарыю (1925), гуманітарны факультэт Віленскага ўніверсітэта (1939). Працаваў настаўнікам у сярэдніх школах у Ражанцы (Лідскі павет), Лідзе, Вільні, у Віленскай настаўніцкай семінарыі. 3 1925 дзеяч Саюза вясковай моладзі ў Навагрудку і Саюза вясковай вучнёўскай моладзі ў Вільні (папярэднічалі стварэнню ў 1928 саюза «Віцы»). Падчас нацысцкай акупацыі Вільні ўдзельнік польскага падполля. Пасля вызвалення настаўнік у Віленскай польскай гімназіі. 3 1948 у Польшчы. Працаваў у Варшаўскім ліцэі імя Стафана Баторыя, у Варшаўскім гістарычным музеі, у Музеі гісторыі польскага рэвалюцыйнага руху, на кіраўнічых пасадах Аб’яднанай сялянскай партыі і інш.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па гісторыі асветніцкай і педагагічнай думкі, грамадска-палітычнага руху XIX — пачатку XX стагоддзяў, у т. л. кнігі «Канстанцін Каліноўскі: Польская рэвалюцыйная дэмакратыя ў студзеньскім паўстанні ў Літве і Беларусі» (1955).

Бібліяграфія Konstanty Kalinowski : rewolucyjna demokracja polska w powstaniu styczniowym na Litwie i Białorusi / Wiktor Kordowicz. ― Warszawa, 1955.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Kordowicz, Wiktor (гісторык ; 1904—1982) (польская мова)

Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Педагогі Польшчы