Людміла Якаўлеўна Колас () — беларуская оперная спявачка (сапрана), прафесар. Заслужаная артыстка БССР (1983). З 2006 года загадчыца кафедры спеваў БДАМ.

Біяграфія Нарадзілася 15 мая 1950 ў Чарнаўцах. Бацька — беларус (з Магілёўскай вобласці), маці — украінкаЛюдмила Колас: Считаю, что красота тембра голоса зависит от интеллекта КРУГОЗОР. Партал:Тут.бай.

У 1970 годзе скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча. Затым з адзнакай скончыла Кіеўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (клас народнай артысткі СССР Л. І. Чаўдар). З 1976 году — вядучая салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР, дзе выконвала вядучыя оперныя партыі, праспявала больш за 600 спектакляў, з іх — 16 оперных прэм’ер. У 1984—1985 гадах стажыравалася ў цэнтры Удасканаленні оперных спевакоў у тэатры «Ла-Скала» (творчы кіраўнік Джульета Сіміяната). Працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 1986 года. Член журы шматлікіх міжнародных конкурсаў. Стаж педагагічнай працы — 20 гадоў, агульны творчы стаж — 30 гадоў. З 2006 года загадчыца кафедры спеваў.

Навуковыя працы 1999 — праграма для музычных ВНУ; 2000 — Зборнік «Старадаўнія арыі італьянскіх кампазітараў для сапрана» I частка; 2000 — Міжнародная канферэнцыя на тэму: «Вакальнае мастацтва як форма мастацкага выхавання грамадства. Праламленне гістарычнага вопыту на сучасным этапе»; 2001 года — выпусціла два дыска з твораў оперны класікі з сімфанічнымі аркестрамі Усесаюзнага радыё і тэлебачання (кіраўнік М. Шастаковіч), з аркестрам рускіх народных інструментаў (дырыжоры Н. Някрасаў, М. Казінец), аркестр тэатра оперы і балета (дырыжоры Я. Вашчак і Н. Праватораў);

Літаратура

Спасылкі Колас Людміла Якаўлеўна // Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Катэгорыя:Выпускнікі ВНУ Кіева Катэгорыя:Выпускнікі кансерваторый Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана