Марыя Паўлаўна Бабіна (нар. , г. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Доктар ветэрынарных навук (2003), прафесар (2011).

Біяграфія Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут (1982).

Працавала ў калгасе «За власть Советов» Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці (1982—1985, галоўны ветэрынарны ўрач), Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (з 1986 — лабарант лабараторыі хвароб маладняку апорнага пункта Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны пры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, з 1989 — факультэт ветэрынарнай медыцыны, кафедра ўнутраных незаразных хвароб і фармакалогіі, лабарант, навуковы супрацоўнік НДЛ, асістэнт, дацэнт, прафесар кафедры, з 2005 — кафедра ветэрынарна-санітарнай экспертызы, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: выяўленне заканамернасцей фарміравання імуннага статусу ў жывёл; развіццё механізмаў імунапаталогіі; уплыў імунакарэктараў, прабіётыкаў на імунагенез; абмен рэчываў і якасць жывёлагадоўчай прадукцыі.

Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2002, 2004, 2007, 2011).

Медаль Францыска Скарыны (2026)Гранды мікраэлектронікі краіны і работнікі розных сфер удастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта.

Літаратура

Иммунная реактивность цыплят-бройлеров в онтогенезе и ее коррекция микробными препаратами / М. П. Бабина. — Витебск, 2002.

Спасылкі

Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі