Зоя Васільеўна Васіленка (нар. , в. Слабодка, Курская вобласць, РСФСР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне харчовай тэхналогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001).

Біяграфія У 1968 годзе скончыла Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава па спецыяльнасці «Тэхналогія і арганізацыя вытворчасці прадуктаў грамадскага харчавання», у 1971 годзе — аспірантуру, у 1988 годзе — дактарантуру.

У 1971 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук на тэму: «Уплыў некаторых фактараў на жэлацінавыя ўласцівасці агароіда і фурцэларана». У 1971—1974 гадах працавала па кірунку Мінвну СССР у Далёкаўсходнім інстытуце савецкага гандлю на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры «Тэхналогія і абсталяванне прадпрыемстваў грамадскага харчавання».

З 1974 года — загадчыца кафедры «Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання» Магілёўскага тэхналагічнага інстытута, якую ўзначальвае па цяперашні час. Адначасова ў 1994—1996 гадах дэкан хіміка-тэхналагічнага факультэта МТІ.

У 1988 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара тэхнічных навук на тэму: «Протапектынавы комплекс і тэхналагічныя ўласцівасці гародніны» у Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. В. Пляханава. У 1990 годзе прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Тэхналогія і арганізацыя грамадскага харчавання».

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 9 кніг, 14 вучэбных дапаможнікаў, 36 вынаходстваў і патэнтаўВасіленка Зоя Васільеўна.

Узнагароды нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (1993), ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001), медаль «За працоўныя заслугі» (2007), юбілейны медаль «У гонар 80-годдзя нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (2008), ордэн Пашаны (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» . Медаль Францыска Скарыны (2026)Амаль 60 прадстаўнікоў розных сфер удастоены дзяржузнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі

Літаратура

Васіленка, Зоя Васільеўна (доктар тэхнічных навук; тэхналогія харчовых прадуктаў; нар. 1946) // Ученые Беларуси [Электроны рэсурс]. — Рэжым доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar498887&strq=l_siz=20. — Дата доступа: 28.03.2019. Василенко Зоя Васильевна // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Могилев, 2009. — С. 66. Шаршунов, В. А. Зоя Васильевна Василенко (К 60-летию со дня рождения) / В. А. Шаршунов, Т. И. Пискун // Весці НАН Беларусі. Сер. аграр. навук. — 2006. — № 2. — С. 119—120. Шаршунов, В. А. Зоя Васильевна Василенко (К юбилею) / В. А. Шаршунов, Т. И. Пискун // Весці НАН Беларусі. Сер. аграр. навук. — 2011. — № 3. — С. 123—124. Шаршунов, В. А. Зоя Васильевна Василенко (К юбилею) [Электроны рэсурс]. / В. А. Шаршунов, Т. И. Пискун // Весці НАН Беларусі. Сер. аграр. навук. — 2016. — № 3. — С. 122—123. — Рэжым доступа: http://vesti.belal.by/vesti/pdf/20160319.pdf. — Дата доступа: 12.03.2021.

Спасылкі Персональная страница З. В. Василенко Зоя Васільеўна Васіленка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

База патентов Беларуси

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Дэканы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій Катэгорыя:Вучоныя Беларусі