Алена Леанідаўна Богдан, народжаная Чмель, (нар. 2 мая 1973, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі урач і дзяржаўны дзеяч, першы намеснік Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020—2021), старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (2020—2022).
Біяграфія Нарадзілася 2 мая 1973 года ў в. Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1996 годзе скончыла Беларускі медыцынскі інстытут. Прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі па спецыялізацыі «Арганізацыя аховы здароўя».
Пасля вну працавала інтэрнам, затым — урачом прыёмнага аддзялення Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы. Пасля перападрыхтоўкі працягнула працаваць у клініцы урачом-неўролагам кансультатыўнай паліклінікі і неўралагічнага аддзялення № 2, пазней — намеснікам галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце Мінскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцыКамітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама ўзначаліла Алена Богдан. Што аб ёй вядома.
У кастрычніку 2009 года прызначана начальнікам аддзела медыцынскай дапамогі мацярам і дзецям Галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі Міністэрства аховы здароўя, са жніўня 2013 года працавала начальнікам аддзела галоўнага ўпраўлення арганізацыі меддапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя.
З 21 снежня 2020 года па 29 кастрычніка 2021 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка 2021 года № 617 «Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб» працавала першым намеснікам Міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
29 кастрычніка 2021 года прызначана старшынёй Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.
Грамадская дзейнасць З 2020 года — старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»https://www.belta.by/society/view/novym-predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhenschin-izbrana-elena-bogdan-408113-2020/. У 2021 годзе пераабрана на наступны тэрмін па выніках VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канферэнцыі гэтага грамадскага аб’яднанняhttps://www.belta.by/society/view/elena-bogdan-pereizbrana-predsedatelem-belorusskogo-sojuza-zhenschin-427442-2021/.
15 сакавіка 2021 года прызначана ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая паводле рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне.
Міжнароднае супрацоўніцтва Супрацоўнічала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі ў рамках асноўнай дзейнасці (Дзіцячы Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва, дабрачынныя фонды, грамадскія арганізацыі).https://www.euro.who.int/__data/assets/pdf_file/0003/147720/wd07R_Membership_110356.pdf?ua=1
У 2011 годзе была адным з кандыдатаў у склад Камітэта па палітыцы і каардынацыі Спецыяльнай праграмы навуковых даследаванняў, распрацовак і падрыхтоўкі навуковых кадраў у галіне ўзнаўлення насельніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.Сусветная арганізацыя аховы здароўя
Спасылкі https://president.gov.by/ru/events/rassmotrenie-kadrovyx-voprosov-23231 http://www.blood.by/news/elena-bogdan-v-lyudyah-stv http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/kommentariy-po-povodu-rezonansnogo-sluchaya-v-g-berezino/
Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021) Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Беларусі