Дзямідаўка () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 124 жыхары (2007).

Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 6 км на паўднёвы захад ад г. Смаленска, ля аўтадарогі Арол — Віцебск на беразе ракі Русанаўка. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Вуліцы: Цэнтральная, завулкі: Палявы, Майскі, Сонечны.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Славутасці Помнікі археалогіі: Гарадзішча за 500 м на поўдзень ад вёскі на беразе ракі. Выкарыстоўвалася першапачаткова плямёнамі днепра-дзвінскай культуры (у 1-м тысячагоддзі да н.э.), у V—VII стагоддзях выкарыстоўвалася Тушамлінскімі плямёнамі. Гарадзішча за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі.

Спасылкі Демидовка/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)