Марына Рыгораўна Аксёнцава — беларуская оперная спявачка (мецца-сапрана).
Біяграфія Марына Аксёнцава нарадзілася ў Віцебску, выпускніца школы №28.
У 1991 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Марыі Гулегінай, пазней Валянціны Раговіч).
З 1993 года салістка Вялікага тэатра Беларусі.
Творчасць Выконвае ролі ў шматлікіх операх, сярод якіх: Фауст (Марта), Лятучая мыш (Іда), Лятучы галандзец (Мэры), Рыгалета (Джавана), Царская нявеста (Пятроўна), Снягурка (Вясна), Баль-маскарад (Ульрыка), Трубадур (Азучэна), Мадам Батэрфляй (Сузукі), Джані Скікі (Дзіта), Севільскі цырульнік (Берта), Сельскі гонар (Лючыя), Лючыя дзі Ламермур (Аліса), Яўген Анегін (Няня), Іаланта (Марта), Пікавая дама (Гувернантка), Барыс Гадуноў (Шынкарка, Мамка), Візіт дамы (Жонка Бургамістра), Алека (Старая цыганка), Чарадзейная музыка (Каралева), Церам-Церамок (Лягушка), Жаніцьба Фігаро (Марцаліна), Вінні-Пух і ўсе, ўсе, ўсе… (Вінні-Пух), Чароўная флейта (Трэці хлопчык), Доктар Айбаліт (Зайчыха), Партыя саліруючага мецца-сапрана ў Рэквіеме Дж. Вердзі.
Гастролі Гастралявала ў Італіі з камерным аркестрам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі (1995, 1998), з трупай тэатра ў Венгрыі, Польшчы.
Спасылкі Марына Аксёнцава — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі