Ілу́кштанскі паве́т (, , ) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Курляндскай губерні (1819—1918), затым Латвійскай Рэспублікі (1920—1940) і Латвійскай ССР (1940—1949). Цэнтр — горад Ілукст (цяпер Ілукстэ).
Гісторыя Павет быў створаны ў 1819 годзе ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы ў Расійскай імперыі.
Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і распаду Расійскай імперыі тэрыторыя павета стала прадметам міждзяржаўных спрэчак. У маі 1920 года падчас савецка-літоўскіх мірных перагавораў у Маскве перадаць ёй частку Ілукштанскага павета патрабавала Літва. Аднак, паводле мірнага дагавора паміж РСФСР і Латвіяй ад 11 жніўня 1920 года, Ілукштанскі павет цалкам застаўся за Латвіяй (разам з суседнімі Дзвінскім, Люцынскім і часткамі Дрысенскага і Себежскага паветаў Віцебскай губерні, дзе агулам пражывала каля 150 тысяч беларусаў). Урад Беларускай Народнай Рэспублікі паставіўся да гэтага кроку без моцнага супраціўлення, улічваючы больш прыязнае стаўленне латышоў да незалежнасці Беларусі ў параўнанні з іншымі суседнімі краінамі.
У міжваенны перыяд пасля абвяшчэння незалежнасці Латвіі павет апынуўся ў цэнтры яшчэ адной тэрытарыяльнай спрэчкі, гэтым разам паміж Латвіяй і Польшчай. Прэтэнзіі польскага боку тычыліся шасці ўсходніх валасцей павета (Борнскай, Дэменскай, Калкунскай, Саліенскай, Скрудаліенскай і Сіленскай), дзе значную частку насельніцтва складалі палякі і беларусы. У 1919 годзе гэтыя тэрыторыі былі занятыя польскім войскам, аднак летам 1920 года пасля адыходу польскіх частак латвійская армія ўзяла іх пад свой кантроль. У сакавіку 1921 года міжнародная арбітражная камісія канчаткова замацавала гэтыя шэсць валасцей у складзе Латвіі, улічваючы стратэгічныя і эканамічныя інтарэсы латвійскай дзяржавы.
Да пачатку 1940 года Ілукштанскі павет займаў плошчу 2242,7 км², уключаў 3 гарады (Ілукстэ, Грыва, Субатэ) і 19 валасцей.
Насельніцтва Перапіс 1897 года Паводле перапісу 1897 года насельніцтва павета складала 66 461 чалавек, у тым ліку ў Ілуксце — 3652 чалавекі, у мястэчках Грыва — 5100 чалавек, Субат — 1200 жыхароў.
Нацыянальны склад паводле перапісу 1897 года: латышы — 18 955 чал. (28,5 %), беларусы — 11 478 чал. (17,3 %), палякі — 11 380 чал. (17,1 %), рускія — 10 121 чал. (15,2 %), літоўцы — 6996 чал. (10,5 %), яўрэі — 6351 чал. (9,6 %), немцы — 1082 чал. (1,6 %).
Міжваенны перыяд і маніпуляцыі 1935 года У 1920-я і 1930-я гады нацыянальны склад насельніцтва павета пачаў імкліва мяняцца, што шмат у чым тлумачылася асіміляцыйнай палітыкай латвійскіх улад, а таксама працэсам фарміравання нацыянальнай свядомасці мясцовых жыхароў (многія з якіх першапачаткова называлі сябе проста «каталікамі» або «тутэйшымі»).
Пасля дзяржаўнага перавароту 1934 года ўрад Карліса Улманіса разгарнуў жорсткую палітыку «латышызацыі». Каб канчаткова абгрунтаваць правы Латвіі на ўсходнія воласці Ілукштанскага павета, падчас ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1935 года мясцовыя ўлады і перапісчыкі звярнуліся да масавых фальсіфікацый. У анкетах жыхароў першапачатковыя запісы аб беларускай або польскай нацыянальнасці самавольна закрэсліваліся і змяняліся на латышскую, а ў якасці мовы хатняга ўжытку ўпісвалася латышская. У выніку такіх маніпуляцый афіцыйная статыстыка паказала рэзкі і нерэалістычны рост долі латышоў (напрыклад, у Дэменскай воласці з 11 % да 27 %, у Саліенскай — з 15 % да 31 %) і адпаведнае штучнае падзенне колькасці беларусаў і палякаў.
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей: Бевернская — пры маёнтку Кальтэнбрунен, Борнская — сяло Каплау, Вітэнгейм-Сусейская — пры маёнтку Сусей, Гарсенская — пры маёнтку Гарсен, Дветэнская — пры маёнтку Дветэн, Дэменская — сяло Таржок, Калкунская — пры маёнтку Калкуны, Курцумская — сяло Хршчова, Ласенская — пры маёнтку Шэдэрн, Продзенская — пры маёнтку Балтэнзэ, Рубіненская — пры маёнтку Рубінен, Саланайская — сяло Тартак, Свентэнская — пры маёнтку Свентэн, Скрудалінская — сяло Скрудаліна, Шлосбергская — пры маёнтку Ілукст, Штэйнензейская — пры маёнтку Штэйнензэ, Эзернская — сяло Бераўка.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паветы Латвіі Катэгорыя:Паветы Курляндскай губерні Катэгорыя:Ілукштанскі павет