Кіслыя () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 1 жыхар (2007).

Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 25 км на паўночны захад ад г. Смаленска, на левым беразе ракі Жараспея, за 11 км на ўсход ад аўтадарогі Смаленск — Невель. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

9 студзеня 1909 года ў вёсцы нарадзіўся Герой Савецкага Саюза, падпалкоўнік Ігнат Паўлавіч Паўлючанкоў. Загінуў 21 кастрычніка 1943 года ў баі на поўдзень ад Мелітопаля.

Спасылкі Кіслыя/Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)