Лоіна () — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне.

Геаграфія Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 46 км на паўночны захад ад г. Смаленска, за 7 км на захад ад аўтадарогі Смаленск — Невель на правым беразе ракі Лойна. Насельніцтва — 369 жыхароў (2007). Адміністрацыйны цэнтр Лоінскага сельскага паселішча.

Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Спасылкі Лоино / Энцыклапедыя Смаленскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)